Грамадска-культурная акцыя «Захаваць Беларусь для будучага» пройдзе на Міншчыне. Прысвячаецца яна памяці ахвяр выбуху ў мінскім метро 11 красавіка 2010 года. Мінулыя гады ўдзельнікаў мерапрыемства прымалі Слуцк і Дзяржынск. Сёлета іх запрасіў Клецк.
Падчас акцыі пройдуць выстаўка дзіцячага малюнка «Пад блакітным небам Беларусі», канцэрт-прысвячэнне «Жыць і помніць». Тут выступяць таксама прадстаўнікі школы званароў Беларускага Экзархата, аркестр беларускіх народных інструментаў «Ліра» Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, народныя аматарскія калектывы, айчынныя эстрадныя выканаўцы Вольга Краўчук і Аляксандр Сабалеўскі, маладыя беларускія паэты.
Традыцыйна акцыя збярэ прадстаўнікоў моладзі ўсіх раёнаў Міншчыны, органаў улады, грамадскіх арганізацый, праваслаўнай і каталіцкай канфесій.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».