Прадстаўнікі Украіны, Літвы, Беларусі і Расіі збяруцца на міжнародных спаборніцтвах па выездцы 10—13 красавіка ў Ратамцы, што пад Мінскам. Усяго ж у іх плануюць узяць удзел 97 спартыўных пар, якія на працягу чатырох дзён разыграюць трынаццаць камплектаў узнагарод.
У каманду Беларусі, што выступіць па алімпійскай праграме, уваходзяць спартсменкі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі: майстры спорту міжнароднага класа Кацярына Варчэня, Святлана Лойка, Галіна Зотава, майстар спорту Надзея Фёдарава і прадстаўніца Магілёўскага цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор'і Ала Ніканорава. У фінале ўдзельнічаюць лепшыя наезнікі «Вялікага прыза».
Таксама будзе арганізаваны пракат коней, конкурсы з розыгрышам падарункаў і прызоў, паказ мадэляў коннай моды еўрапейскіх вытворцаў і паказальныя выступленні.
У складзе судзейскай калегіі афіцыйныя міжнародныя суддзі з Польшчы, Аўстраліі, Славеніі, Германіі, Расіі і Беларусі.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.