Вы тут

Па­люй, але га­ла­вы не губ­ляй


У су­вя­зі з ад­крыц­цём се­зо­на па­ля­ван­ня на са­мцоў це­це­ру­ка і глуш­ца Дзяр­жаў­ная ін­спек­цыя ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на­гад­вае, што за не­за­кон­ную зда­бы­чу це­це­ру­ка да­вя­дзец­ца па­кры­ваць на­не­се­ную пры­ро­дзе шко­ду ў па­ме­ры 10 ба­за­вых ве­лі­чынь, за глуш­ца — 70 ба­за­вых ве­лі­чынь, што аў­та­ма­тыч­на цяг­не за са­бой кры­мі­наль­ную ад­каз­насць.

— Каш­тоў­насць глуш­ца аб­умоў­ле­на яго не­шмат­лі­кас­цю ў пры­ро­дзе Бе­ла­ру­сі (менш за 10 ты­сяч асо­бін), у той час як це­ця­рук з'яў­ля­ец­ца больш рас­паў­сю­джа­най птуш­кай ся­мей­ства це­це­ру­ко­вых. Па­ля­ван­не на глуш­ца ці­ка­вае яшчэ і з-за бія­ла­гіч­ных асаб­лі­вас­цяў гэ­тай птуш­кі: на­блі­зіц­ца да яе мож­на, толь­кі пад­га­даў­шы мо­мант, ка­лі, та­ку­ю­чы глу­шэц, па-асаб­лі­ва­му «шчоў­кае» і «глух­не» на не­каль­кі се­кунд, — па­ве­да­мі­ла прэс-сак­ра­тар Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Воль­га Гра­мо­віч.

Пра­цяг­ва­ец­ца і се­зон па­ля­ван­ня на ва­да­плаў­ную дзі­чы­ну: гусь — бе­ла­ло­бую і шэ­рую, гу­мен­ні­ка і ка­над­скую ка­зар­ку (акра­мя не­ка­то­рых па­ляў­ні­чых угод­дзяў — у асноў­ным па Брэсц­кай і Ві­цеб­скай аб­лас­цях, дзе да 1 сту­дзе­ня 2015 го­да, згод­на з па­ста­но­вай Мінп­ры­ро­ды, дзей­ні­чае за­ба­ро­на на гэ­ты від па­ля­ван­ня). Дзярж­ін­спек­цыя звяр­тае ўва­гу па­ляў­ні­чых на тое, што пры па­ля­ван­ні на пту­шы­ных трэ­ба за­хоў­ваць пра­ві­лы бяс­пе­кі: не стра­ляць па птуш­цы, якая ўзля­тае ні­жэй чым 2,5 мет­ра ва ўмо­вах аб­ме­жа­ва­най бач­нас­ці, на шум, шо­рах, па ня­яс­на бач­най цэ­лі, у ту­ма­не, пры­цем­ках, су­праць сон­ца і пры ін­шых не­спры­яль­ных умо­вах.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.