Згодна з новым даследаваннем, людзі з залішняй вагой і атлусценнем маюць высокую рызыку развіцця 10 самых распаўсюджаных відаў раку, паведамляе BBС.
Навукоўцы з Лонданскай школы гігіены і трапічнай медыцыны выкарысталі звесткі пра 5 мільёнаў брытанцаў. Даследчыкі высветлілі, што 13–16 кілаграмаў лішняй вагі звязаны з вялікай рызыкай шасці відаў раку. У такіх людзей часцей сустракаўся рак маткі, жоўцевага пузыра, нырак, шыйкі маткі, шчытападобнай залозы і лейкоз. Людзі з высокім індэксам масы цела (ІМЦ) былі больш схільныя да развіцця раку пячонкі, тоўстай кішкі, яечнікаў і раку малочнай залозы. Аднак на ўзнікненне гэтых відаў раку паўплывалі і іншыя фактары — напрыклад, менапаўза. Зніжэнне вагі паменшыць рызыку ўзнікнення анкалагічных захворванняў.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
У чым рухальная сіла навукі перамагаць.