Вы тут

Уз­га­даць гіс­то­рыю і за­няц­ца спор­там


 

Які ад­па­чы­нак пра­па­ну­юць мін­ча­нам на Дзень го­ра­да?

«Ра­зы­нка­мі» Дня го­ра­да сёлета ста­нуць два ме­ра­пры­ем­ствы — бія­тлон­ны фес­ты­валь Да­р'і До­мра­ча­вай і «Мінск гіс­та­рыч­ны». Пра гэ­та па­ве­да­мі­ла пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ідэа­ла­гіч­най пра­цы, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі, кі­раў­нік упраў­лен­ня куль­ту­ры Мін­гар­вы­кан­ка­ма Ві­та­лі­на РУ­ДЗІ­КА­ВА.

2Сё­ле­та Мін­ску спаў­ня­ец­ца 947 га­доў, і ўжо тра­ды­цый­на ў дру­гую су­бо­ту ве­рас­ня ў ста­лі­цы ад­зна­ча­юць Дзень го­ра­да. «Пры­трым­лі­ва­ю­чы­ся кан­цэп­цыі Го­да гас­цін­нас­ці, свя­та бу­дзе ту­рыс­тыч­на скі­ра­ва­на, што да­зво­ліць пад­крэс­ліць пры­га­жосць Мін­ска і яго ту­рыс­тыч­ны па­тэн­цы­ял, — ад­зна­чы­ла Ві­та­лі­на Ру­дзі­ка­ва. — Су­бо­та 13 ве­рас­ня ста­не асноў­ным днём свят­ка­ван­няў. У цэнт­раль­най част­цы го­ра­да і ра­ё­нах пла­ну­ец­ца пра­вес­ці ка­ля 50 ме­ра­пры­ем­стваў роз­на­га кі­рун­ку. На­прык­лад, мы пад­вя­дзём вы­ні­кі кон­кур­саў «Мін­скі май­стар», «Мін­ча­нін го­да».

Фес­ты­валь «Мінск гіс­та­рыч­ны» ад­бу­дзец­ца ў зя­лё­най зо­не на скры­жа­ван­ні пра­спек­таў Пе­ра­мож­цаў і Ма­шэ­ра­ва. Ві­та­лі­на Ру­дзі­ка­ва ад­зна­чы­ла, што ў свя­це пры­муць удзел мно­гія клу­бы па рэ­кан­струк­цыі, якія ў сва­іх вы­ступ­лен­нях ахо­пяць дзе­сяць ста­год­дзяў бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі. Па­дзеі, якім на­да­ец­ца асаб­лі­вая ўва­га — вай­на 1812 го­да і 70‑год­дзе вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шыс­кіх за­хоп­ні­каў. Парк Пе­ра­мо­гі за­пра­шае на вы­стаў­ку-кір­маш «Го­рад май­строў», дзе мож­на бу­дзе не толь­кі на­быць пра­дук­цыю, але і са­мо­му паў­дзель­ні­чаць у май­стар-кла­сах.

На ад­кры­тай пля­цоў­цы ка­ля Па­ла­ца спор­ту ў гэ­ты дзень прой­дзе фес­ты­валь мас­тац­тваў бе­ла­ру­саў све­ту, на якім вы­сту­пяць твор­чыя ка­лек­ты­вы з 15 кра­ін. Пас­ля яго ад­бу­дзец­ца кан­цэрт «Ме­ло­дыі на­ша­га го­ра­да». Так­са­ма бу­дзе пра­ца­ваць вы­стаў­ка пра­мыс­ло­вай тэх­ні­кі ста­ліч­ных прад­пры­ем­стваў.

Рас­пра­ца­ва­на асоб­ная пра­гра­ма для дзя­цей і пад­лет­каў. У га­рад­скім пар­ку імя Гор­ка­га ад­бу­дзец­ца фес­ты­валь бія­тло­ну Да­р'і До­мра­ча­вай. На пля­цоў­цы ка­ля аква­пар­ка Ле­бя­дзі­ны ра­зам збя­руц­ца дзе­ці са шмат­дзет­ных сем'­яў, адо­ра­ныя дзе­ці (уся­го ка­ля 500 ча­ла­век) — на свя­та «Ма­ры спраў­джва­юц­ца». Яны змо­гуць бяс­плат­на ска­рыс­тац­ца па­слу­га­мі аква­пар­ка.

Як за­ўва­жы­ла Ві­та­лі­на Ру­дзі­ка­ва, бу­дзе мно­га спар­тыў­ных ме­ра­пры­ем­стваў: ад­бу­дуц­ца га­рад­скія спа­бор­ніц­твы па тэх­ні­цы вод­на­га ту­рыз­му «Свіс­лач-2014», па сі­ла­вым эк­стры­ме, за­бег на ро­лі­ка­вых кань­ках, лёг­ка­ат­ле­тыч­ны ма­ра­фон.

Не за­ста­нец­ца без ува­гі і мо­ладзь: у Сту­дэнц­кай вёс­цы з 18 да 22 га­дзін прой­дзе кан­цэрт «У рыт­ме ста­лі­цы», на якім вы­сту­пяць пра­фе­сій­ныя і ма­ла­дыя твор­чыя ка­лек­ты­вы. Ужо вя­до­мы хэд­лай­нер — гурт «Без бі­ле­та».

Тра­ды­цый­ная цы­ры­мо­нія ўскла­дан­ня кве­так да абе-
л­іс­ка «Мінск — го­рад-ге­рой» ад­бу­дзец­ца ў 21.30. Пас­ля яе мін­чан ча­кае свя­точ­ны фе­ер­верк.

На Дзень го­ра­да за­пла­на­ва­на ад­крыц­цё но­вых са­цы­яль­на-знач­ных аб'­ек­таў, ся­род якіх спар­тыў­ны комп­лекс у мік­ра­ра­ё­не Су­ха­ра­ва, жы­лыя да­мы для шмат­дзет­ных сем'­яў, 39‑я га­рад­ская па­лі­клі­ні­ка, куль­тур­на-азда­раў­лен­чы цэнтр Фрун­зен­ска­га ра­ё­на, пом­нік ах­вя­рам фа­шыз­му на Чы­жоў­скіх мо­гіл­ках.

«На вась­мі ўчаст­ках Мін­ска бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца пра­пуск­ны рэ­жым, — рас­па­вёў кі­раў­нік упраў­лен­ня ахо­вы пра­ва­па­рад­ку і пра­фі­лак­ты­кі ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр КУП­ЧЭ­НЯ. — Уз­моц­не­ны кант­роль ча­кае жы­ха­роў ста­лі­цы на на­бя­рэж­най ра­кі Свіс­лач, у ча­ты­рох мес­цах ва­кол стэ­лы «Мінск — го­рад-ге­рой», пля­цоў­цы ка­ля Па­ла­ца спор­ту і Сту­дэнц­кай вёс­кі, у Верх­нім го­ра­дзе. У Цэнт­раль­ным пар­ку Гор­ка­га пла­ну­ец­ца пра­вя­дзен­не ві­зу­аль­на­га вы­ба­рач­на­га агля­ду».

Га­рад­скі транс­парт бу­дзе пра­ца­ваць у звы­чай­ным рэ­жы­ме.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.