Вы тут

У Грод­не на Дзень го­ра­да ўша­на­ва­лі най­леп­шых гро­дзен­цаў, ад­кры­лі фес­ты­валь сы­ру і па­слу­ха­лі свя­точ­ны кан­цэрт


Што­год у трэ­цюю су­бо­ту ве­рас­ня гро­дзен­цы свят­ку­юць Дзень го­ра­да. А сё­ле­та гэ­тай па­дзеі па­пя­рэд­ні­ча­ла і но­вае дзяр­жаў­нае свя­та. Мож­на ска­заць, што Дзень го­ра­да за­вяр­шыў цэ­лы шэ­раг ура­чыс­тых ме­ра­пры­ем­стваў, якія прай­шлі на­пя­рэ­дад­ні і бы­лі пры­све­ча­ны Дню на­род­на­га адзін­ства. Да­рэ­чы, і дэ­віз га­рад­ско­га свя­та быў ад­па­вед­ны: Гродна3D#адзінства. Для свят­ка­ван­ня 893-й га­да­ві­ны Грод­на бы­ла за­пла­на­ва­на пра­цяг­лая пра­гра­ма.


Праў­да, з-за ня­спын­на­га даж­джу не­ка­то­рыя ла­ка­цыі не ўда­ло­ся пра­вес­ці ў поў­ным маш­та­бе. І ха­ця пры­хо­дзі­ла­ся ўвесь час не вы­пус­каць з рук па­ра­со­наў, усе, хто прый­шоў апоў­дзень на пло­шчу Ле­ні­на, ста­лі свед­ка­мі ўра­чыс­та­га ві­до­ві­шча. Ме­на­ві­та тут, на га­лоў­най сцэ­не, ад­бы­ло­ся ад­крыц­цё га­рад­ско­га свя­та з удзе­лам аб­лас­ных і га­рад­скіх улад, прад­стаў­ні­коў дэ­пу­тац­ка­га кор­пу­са, гра­мад­скас­ці го­ра­да. У пры­ві­таль­ным ліс­це стар­шы­ні Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мі­ра Ка­ра­ні­ка яшчэ раз зга­да­лі тэ­му Дня на­род­на­га адзін­ства і важ­нас­ці гэ­тай да­ты для гро­дзен­цаў. Па сут­нас­ці, 17 ве­рас­ня ста­ла ад­праў­ным пунк­там для раз­віц­ця За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ў скла­дзе адзі­най кра­і­ны. А сён­ня су­час­ныя па­ка­лен­ні пра­цяг­ва­юць ства­раць даб­ра­быт кра­і­ны, ад­да­ючы сваю пра­цу, та­лент, ста­ран­насць дзе­ля роск­ві­ту сва­ёй Ра­дзі­мы, га­ва­ры­ла­ся ў па­слан­ні гу­бер­на­та­ра.

Най­леп­шыя гро­дзен­цы ўда­сто­е­ны га­на­ро­ва­га зван­ня «Ча­ла­век го­да Грод­на». Та­кое зван­не іс­нуе на ўзроў­ні воб­лас­ці, і вось упер­шы­ню яно за­цвер­джа­на і для жы­ха­роў го­ра­да. Уз­на­га­ро­ду за асаб­лі­выя за­слу­гі атры­ма­лі 12 ча­ла­век — прад­стаў­ні­кі роз­ных сфер дзей­нас­ці: ад пра­мыс­ло­вай да са­цы­яль­най.

Яшчэ чац­вё­ра гро­дзен­цаў да­поў­ні­лі Кні­гу Сла­вы го­ра­да. А трое жы­ха­роў аб­лас­но­га цэнт­ра ўда­сто­е­ны зван­ня «Га­на­ро­вы гра­ма­дзя­нін го­ра­да Грод­на». У іх лі­ку — за­сна­валь­нік бу­даў­ні­ча-мэб­ле­вай кам­па­ніі «ЗОВ» Ула­дзі­мір Зу­ха­віц­кі, рэк­тар Гро­дзен­ска­га аграр­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Ві­тольд Пес­ціс, кі­раў­нік га­лаў­но­га фі­лі­яла ААТ «Пры­ёр­банк» па Гро­дзен­скай воб­лас­ці Мі­ха­іл Шы­лін.

Стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га гар­вы­кан­ка­ма Ме­чы­слаў Гой вы­ка­заў сло­вы па­дзя­кі га­на­ро­вым га­ра­джа­нам, а так­са­ма усім гро­дзен­цам, хто лю­біць і цэ­ніць гэ­ты ста­ра­жыт­ны, але та­кі ма­ла­ды і су­час­ны го­рад.

— Сён­ня Грод­на — гэ­та аб­лас­ны цэнтр, які ды­на­міч­на раз­ві­ва­ец­ца. Ня­гле­дзя­чы на ўсе скла­да­нас­ці мі­ну­ла­га го­да, мы змаг­лі рэа­лі­за­ваць но­выя інф­ра­струк­тур­ныя пра­ек­ты, — за­зна­чыў пад­час сва­ёй пра­мо­вы мэр го­ра­да. — За­вяр­шы­ла­ся бу­даў­ніц­тва но­ва­га аў­та­ма­біль­на­га мос­та — са­ма­га вы­со­ка­га ў Бе­ла­ру­сі. Асаб­лі­вая ўва­га сё­ле­та ўдзя­ля­ла­ся вы­ра­шэн­ню ка­му­наль­ных праб­лем.

Мэр го­ра­да пры­вёў та­кія ліч­бы. Ад­ра­ман­та­ва­на 75 ты­сяч мет­раў да­рож­на­га па­лат­на, у го­ра­дзе з'я­ві­лі­ся пер­шыя элект­ро­бу­сы, за гэ­ты год мяр­ку­ец­ца ўвес­ці ў экс­плу­а­та­цыю больш за 200 ты­сяч квад­рат­ных мет­раў жыл­ля, што да­зво­ліць вы­ра­шыць жыл­лё­вую праб­ле­му сот­ням гро­дзен­скіх сем'­яў. Раз­ві­ва­юц­ца но­выя мік­ра­ра­ё­ны — Аль­шан­ка і Гран­дзі­чы. Там бу­ду­юц­ца дзі­ця­чы сад, шко­ла і па­лі­клі­ні­ка.

А пад­час свя­та, ба­дай, са­мым па­пу­ляр­ным стаў фес­ты­валь сы­ру. Ён пра­хо­дзіць у Дзень го­ра­да ўжо вось­мы раз і заў­сё­ды вы­клі­кае ін­та­рэс у на­вед­валь­ні­каў як дэ­гус­та­цы­яй роз­ных ві­даў сы­ру, так і маг­чы­мас­цю на­быць сваю лю­бі­мую мар­ку. Уво­гу­ле, шы­ро­кі асар­ты­мент быў прад­стаў­ле­ны амаль усі­мі вы­твор­ца­мі гэ­тай пра­дук­цыі. А най­больш ма­са­ва вы­гля­да­лі ар­га­ні­за­та­ры фес­ты­ва­лю — ААТ «Ма­лоч­ны Мір». Бы­ло за­зна­ча­на, што сы­ра­роб­чы кі­ру­нак адзін з пры­яры­тэт­ных у на­шай кра­і­не. Толь­кі ў Гро­дзен­скай воб­лас­ці што­год пе­ра­пра­цоў­ва­ец­ца 1,3 млн тон ма­ла­ка, вы­пус­ка­ец­ца 50 тыс. тон сы­ру. Ва­лют­ная вы­руч­ка ад рэа­лі­за­цыі сыр­най пра­дук­цыі скла­ла ў рэ­гі­ё­не больш за 150 млн руб­лёў. Та­кія ліч­бы пры­вёў пад­час ад­крыц­ця фес­ты­ва­лю сы­ру пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Юрый Ва­ля­ва­ты.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што не­ка­то­рыя ла­ка­цыі з-за даж­джу прый­шло­ся ад­мя­ніць, кан­цэрт пад ад­кры­тым не­бам усё ж та­кі ад­быў­ся. На пло­шчы Ле­ні­на ства­ра­лі свя­точ­ны на­строй ва­каль­ныя і тан­ца­валь­ныя ка­лек­ты­вы го­ра­да. На ін­шых пля­цоў­ках вы­сту­пі­лі ка­вер-бэн­ды і прай­шоў фес­ты­валь касп­лею «Кам­пай». Гэ­та кас­цю­мі­ра­ва­ная гуль­ня, якая па­пу­ляр­ная ў све­це і да­зва­ляе кож­на­му на ней­кі мо­мант стаць ак­цё­рам, рас­крыц­ца па-но­ва­му. Ве­ча­рам на пло­шчы Ле­ні­на прай­шоў кан­цэрт з удзе­лам бе­ла­рус­кіх ар­тыс­таў. А вось за­яў­ле­ны ў пра­гра­ме вя­до­мы спя­вак Кай Ме­таў не змог вы­сту­піць з-за ава­рыі, у якую тра­піў па да­ро­зе ў Грод­на. Праў­да, ар­тыст па­абя­цаў, што аба­вяз­ко­ва паз­ней пры­е­дзе сю­ды з соль­ным кан­цэр­там. Свя­та за­вяр­шы­ла­ся поз­на ве­ча­рам ла­зер­ным шоу і фе­ер­вер­кам.

Мар­га­ры­та Ушке­віч, фо­та grodnonews.by

Загаловак у газеце: Пад па­ра­со­на­мі, але з на­стро­ем

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.