Вы тут

«Га­зе­та бы­ла і за­ста­ец­ца на­шай на­стаў­ні­цай»


Ра­і­са Сця­па­наў­на Ва­сіль­е­ва, пен­сі­я­нер­ка, г. Гомель:
Ка­лі гэ­та па­ча­ло­ся, — за­раз не ўспом­ню. Та­кое ўра­жан­не, што «Звяз­ду» я чы­та­ла заў­сё­ды. Яна бы­ла ма­ёй спа­да­рож­ні­цай, ма­ёй на­стаў­ні­цай. Так, на­стаў­ні­цай, бо бе­ла­рус­кую мо­ву я ву­чы­ла на­пры­кан­цы 40-х, а по­тым да­па­ма­га­лі кні­гі, ра­дыё і мая «Звяз­да».

Дзя­ку­ю­чы ёй я заў­сё­ды ве­да­ла, што ад­бы­ва­ец­ца ў кра­і­не і све­це, на­бы­ва­ла та­кі па­трэб­ны ўсім жыц­цё­вы до­свед: як ля­чыць, як ву­чыць (па пра­фе­сіі я на­стаў­ні­ца ма­тэ­ма­ты­кі), як па­са­дзіць і па­се­яць, што пры­га­та­ваць...

Я заў­сё­ды за­хап­ля­ла­ся му­зы­кай і жы­ва­пі­сам, лі­чы­ла і лі­чу, што нель­га не ве­даць гіс­то­рыю сва­ёй кра­і­ны. Та­му заў­сё­ды ча­ка­ла (і ча­каю) су­бот са звяз­доў­скай «Жы­ран­до­ляй» і аў­то­ркаў з «Ігу­мен­скім трак­там». У воль­ны час я са­ма ра­бі­ла (і раб­лю) кар­ці­ны з са­лом­кі (ад­бы­лі­ся ўжо тры вы­ста­вы), та­му заў­сё­ды ўзі­ра­ла­ся ў шы­коў­ныя здым­кі Ана­то­ля Кле­шчу­ка. Мне вель­мі ха­це­ла­ся бо­лей да­ве­дац­ца пра жыц­цё лю­дзей, якія да­сяг­ну­лі ней­кіх жыц­цё­вых пос­пе­хаў, блі­жэй па­зна­ё­міц­ца з «зор­ка­мі». Та­му я ўдзяч­на «Звяз­дзе» за ці­ка­выя су­стрэ­чы і гу­тар­кі.
Па ра­дыё вы­пад­ко­ва па­чу­ла но­вую пес­ню «Бе­лая, бе­лая яб­лы­ня». Спа­да­ба­ла­ся — цэ­лы дзень на­пя­ва­ла яе на ле­ці­шчы. А ве­ча­рам раз­гар­ну­ла све­жы ну­мар «Звяз­ды» — а там... сло­вы! Хі­ба ж гэ­та не цуд? Я ўжо не ка­жу пра «Алё, на­род на про­ва­дзе!» і кон­курс «Хто ка­го?». Тут су­стрэ­неш ча­сам та­кое — коль­кі чы­та­еш, столь­кі смя­еш­ся!

А «Фо­та­сло­ва» Яў­ге­на Пя­сец­ка­га! А...

Ка­ра­цей, рас­каз­ваць пра вар­тас­ці «Звяз­ды» я ма­гу бяс­кон­ца. За той час, што яна ў на­шай ха­це, па-бе­ла­рус­ку на­ву­чыў­ся чы­таць мой муж (ён ро­дам з Чар­ні­гаў­шчы­ны) і мае ўну­кі-ра­сі­я­не. Вель­мі мно­гае яны ра­зу­ме­юць са­мі, ас­тат­няе пы­та­юц­ца ў мя­не, але га­лоў­нае, што ім хо­чац­ца чы­таць тое, што на­пі­са­на... Ім так­са­ма ці­ка­ва!

Та­му пад­час пад­піс­кі ў мя­не су­мнен­няў ня­ма: «...Як ка­хаць, дык ка­ра­ле­ву! Як вы­піс­ваць, то «Звяз­ду»!

За­пі­са­ла Ва­лян­ці­на Доў­нар.

P.S. Вы так­са­ма вы­бра­лі для ся­бе «род­ную га­зе­ту на род­най мо­ве»? І ха­це­лі б рас­ка­заць, ча­му? Та­ды пі­шы­це, да­сы­лай­це свой фо­та­зды­мак. Са­мыя ці­ка­выя ліс­ты бу­дуць на­дру­ка­ва­ны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.