Вы тут

Работу аўтакрамы ўзялі пад узмоцнены кантроль


 

На «гарачую лінію» нашай газеты звярнуўся заяўнік з вёскі Смаляры Барысаўскага раёна, які паскардзіўся на работу аўтакрамы, што належыць раённаму спажывецкаму таварыству.

Паводле яго слоў, раней яна заходзіла ў вёску дакладна па раскладзе — у сераду і суботу. Але прыкладна з вясны гэты графік не вытрымліваецца. Як сказаў пажылы чалавек, «калі прыедзе, а калі і не». Вяскоўцы звярталіся з гэтым пытаннем і ў сельскі Савет, і ў райвыканкам, але праблема так і не вырашылася. Заяўнік гаварыў, што калі раней з аўтакрамай іх абслугоўваў іншы работнік, такіх праблем ніколі не ўзнікала.

З просьбай пракаментаваць сітуацыю, што склалася, рэдакцыя звярнулася ў Барысаўскае раённае спажывецкае таварыства. Даволі аператыўна мы атрымалі афіцыйны адказ за подпісам першага намесніка старшыні праўлення Наталлі Крываручанкі.

«Згодна з графікам руху аўтакрамы, якая абслугоўвае вёску Смаляры Іканскага сельвыканкама з колькасцю насельніцтва 9 чалавек, дзе, акрамя гэтага населенага пункта, уключана яшчэ 11 вёсак, гандлёвае абслугоўванне ажыццяўлялася па серадах і суботах. У сувязі са звальненнем прадаўца і расфарміраваннем маршруту ў гэтым кірунку адбылося пераразмеркаванне населеных пунктаў паміж іншымі аўтакрамамі, з-за чаго графік руху аўтакрамы змяніўся на сераду і нядзелю. З 15 верасня былі перагледжаны графікі на асенне-зімовы перыяд. Абслугоўванне гэтага населенага пункта будзе ажыццяўляцца па аўторках і пятніцах. Работа аўтакрамы ўзятая гандлёвай службай пад узмоцнены кантроль, адсочваецца якасць тавару, што рэалізуецца, і наяўнасць яго ў шырокім асартыменце».

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.