Вы тут

І далі яму імя Магіслаў


Раз­мо­ва ідзе пра ма­гі­лёў­скі сім­вал — ме­ха­ніч­на­га гар­ніс­та, які ў пэў­ны час з'яў­ля­ец­ца на бал­ко­не ра­ту­шы і грае гімн Ма­гі­лё­ва. Ён быў уста­ля­ва­ны сё­ле­та на Дзень го­ра­да. Яго аў­та­ры — ма­гі­лёў­скі скульп­тар Анд­рэй Ва­раб'­ёў і ча­са­вых спраў май­стар Ге­надзь Га­лоў­чык.

Імя хлоп­цу ма­гі­ляў­ча­не вы­бі­ра­лі 2 ме­ся­цы. Бы­ло пра­па­на­ва­на не­каль­кі ва­ры­ян­таў, але вы­ра­ша­лі спы­ніц­ца на сім­ва­ліч­ным — Ма­гіс­лаў (які сла­віць Ма­гі­лёў). Уба­чыць і па­слу­хаць Ма­гіс­ла­ва змо­гуць усе, хто за­ві­тае на пло­шчу Сла­вы ў 12 ці 20 га­дзін, а так­са­ма на схі­ле дня, ка­лі сон­ца пач­не «клас­ці­ся спаць».

Яшчэ ад­на доб­рая на­ві­на. У ма­гі­ляў­чан ця­пер ёсць маг­чы­масць па­на­зі­раць з бал­ко­на ра­ту­шы за на­ва­кол­лем праз па­на­рам­ны бі­нокль, які на­быў Му­зей гіс­то­рыі Ма­гі­лё­ва. Праз яго мож­на ў дэ­та­лях раз­гля­дзець пры­го­жы Ні­коль­скі ма­нас­тыр, уба­чыць на­сель­ні­каў Буй­ніц­ка­га заа­са­да, які зна­хо­дзіц­ца за не­каль­кі кі­ла­мет­раў ад гэ­та­га мес­ца, і на­огул за­ха­піц­ца ад ма­ляў­ні­чай кар­ці­ны ўся­го За­дняп­роўя, якое па­ўста­не пе­рад ва­мі як на да­ло­ні. Каш­туе за­да­валь­нен­не ўся­го 20 ты­сяч руб­лёў.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.