Вы тут

Аматар тэатра ў прамым эфіры


Ра­дыё­вя­ду­чы лі­чыць, што жыц­цё цу­доў­ным ро­бім мы са­мі...

Ула­дзі­мір Тра­пя­нок — ча­ла­век з пры­ем­ным го­ла­сам у ра­дыё­эфі­ры і аба­яль­ны ап­ты­міст у жыц­ці. Ві­даць, пад­свя­до­мая ма­ра і за­хап­лен­не ра­дыё, якое бы­ло ў яго жыц­ці з дзя­цін­ства, пры­вя­лі яго на ка­нал "Куль­ту­ра". Тут пра­цуе вось ужо амаль 12 га­доў. Пэў­ны час за­пра­шаў слу­ха­чоў на "Нач­ныя спат­кан­ні", рас­каз­ваў пра кі­но ў пра­гра­ме "Стоп-кадр" і зна­ё­міў з ра­дыё­тэ­ат­рам "Без ман­та­жу". Па­між эфі­ра­мі мы да­ве­да­лі­ся ва Ула­дзі­мі­ра, як вы­пра­боў­ва­юць на ра­дыё но­выя кад­ры, дзе шу­каць ра­ман­ты­ку ў ру­цін­ным жыц­ці і ці не стра­ці­ла ра­дыё сва­ёй ма­гіч­най сі­лы...

24-14

— Як атры­ма­ла­ся, што ак­цёр па аду­ка­цыі вы­браў ра­дыё за­мест сцэ­ны?

— Зда­ец­ца, не­дзе ў кла­се пя­тым ці шос­тым я су­пра­цоў­ні­чаў з на­шым ра­ён­ным ра­дыё. У шко­ле час­та ўдзель­ні­чаў у са­ма­дзей­нас­ці. І лю­дзі, якія бы­лі по­бач, заў­сё­ды ка­за­лі, што мне трэ­ба іс­ці ў ак­цё­ры. А я рых­та­ваў­ся да па­ступ­лен­ня на жур­фак. На­ват удзель­ні­чаў у кон­кур­се са­чы­нен­няў га­зе­ты "Чыр­во­ная зме­на", па ўмо­вах яко­га пе­ра­мо­га да­ва­ла пра­ва без іс­пы­таў па­сту­паць на жур­фак. Але так скла­ла­ся, што вы­ра­шыў па­сту­паць ва Уні­вер­сі­тэт куль­ту­ры на ак­цёр­скую спе­цы­яль­насць. Сту­дэн­та­мі мы на­вед­ва­лі­ся бу­ды­нак дзе зна­хо­дзіў­ся Са­юз тэ­ат­раль­ных дзея­чаў, бо пад­час ву­чо­бы пад­пра­цоў­ва­лі ў спек­так­лях і сю­ды пры­хо­дзі­лі па га­на­ра­ры. У адзін з пры­хо­даў я ўба­чыў па су­сед­стве дом на Чыр­во­най, 4 і зра­зу­меў, што гэ­та тое мес­ца, якое я ве­даю з дзя­цін­ства. Та­му што ў нас до­ма заў­сё­ды гу­ча­ла ра­дыё. Пра­чы­наў­ся пад па­зыў­ныя "Ра­дыё­фак­та", за­сы­наў пад "Ма­ла­дзёж­нае ра­дыё". Я ве­даў, што ра­дыё — гэ­та клас­на, твор­ча, пра­фе­сій­на і ці­ка­ва. А на трэ­цім кур­се я па­чаў аб­звонь­ваць усе рэ­дак­цыі і тра­піў на ды­рэк­та­ра "Куль­ту­ры" Ка­ця­ры­ну Аге­е­ву, якая мне ска­за­ла: "Пры­ходзь­це, па­гля­дзім..."

— Які­мі бы­лі пер­шыя ўра­жан­ні?

— Уся "кух­ня" — як пе­ра­да­чы рых­ту­юц­ца, што там ад­бы­ва­ец­ца — бы­ла для мя­не та­ям­ні­цай. Вель­мі ўся­го ба­яў­ся. Мя­не па­зна­ё­мі­лі з та­га­час­ным за­гад­чы­кам адзе­ла ін­фар­ма­цыі Свят­ла­най Кол­мак. Яна за­вя­ла мя­не да ся­бе ў ка­бі­нет і па­ча­ла рас­каз­ваць пра сут­насць спра­вы. По­тым мне да­ру­чы­лі зра­біць ма­тэ­ры­ял з ней­кай вы­ста­вы ў му­зеі су­час­на­га вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва... Я прый­шоў на ра­дыё як ка­рэс­пан­дэнт служ­бы ін­фар­ма­цыі ў са­ка­ві­ку, а ў жніў­ні ўжо сеў ка­ля мік­ра­фо­на ў пра­мым эфі­ры. Служ­ба ін­фар­ма­цыі — гэ­та тое мес­ца, дзе кож­ны, хто пры­хо­дзіць, ся­бе вы­пра­боў­вае. І вось я па­чаў чы­таць на­ві­ны ў пра­мым эфі­ры, і лі­та­раль­на мо­жа праз ме­сяц вёў ра­ніш­ні эфір. Да сён­ня я гэ­та раб­лю, хоць ужо сам кі­рую служ­бай ін­фар­ма­цыі, ку­ры­рую пра­ек­ты ра­ніш­ня­га эфі­ру.

— Якую рэ­ак­цыю атрым­лі­ва­е­це ад аў­ды­то­рыі?

— Ка­лі браць пры­ем­ныя ліс­ты, то ха­чу ўспом­ніць адзін са сва­іх лю­бі­мых пра­ек­таў "Нач­ныя спат­кан­ні" — ён быў ін­тэр­ак­тыў­ным, вы­хо­дзіў уве­ча­ры. Я меў маг­чы­масць раз­маў­ляць са сва­і­мі слу­ха­ча­мі, ра­ман­ты­ка­мі-паў­ноч­ні­ка­мі. І ад­ной­чы на ад­рас ра­дыё мне да­сла­лі вя­лі­кі кан­верт... Ака­за­ла­ся, адзін слу­хач, які заў­сё­ды ве­ча­рам на­строй­ваў­ся на "Куль­ту­ру", ства­рыў сваю аса­цы­я­цыю з пра­гра­май. На­ма­ля­ваў кар­ці­ну, дзе на да­ху ся­дзяць ка­ты, ім све­ціць ме­сяц, і яны слу­ха­юць ра­дыё.

— Ці шмат ра­ман­ты­кі ў ва­шым жыц­ці?

— Бы­вае. І тут спра­ва не ва ўзрос­це, а ў стаў­лен­ні. Ра­ней, ка­лі ты па­зна­еш неш­та, ад­кры­ва­еш для ся­бе но­выя га­ры­зон­ты, то та­бе ста­но­віц­ца ці­ка­ва. І ўсё гэ­та вы­гля­дае вель­мі ра­ман­тыч­на... А ка­лі ты ўжо да­рос­лы ча­ла­век, пры­сут­ні­чае неш­та па­та­ем­нае, ня­зве­да­нае, мак­сі­ма­лісц­кае ў по­гля­дзе на жыц­цё. У мя­не бы­лі мо­ман­ты, ка­лі ра­зу­меў, што пра­ца ста­ла ру­ці­най. Кож­ны ты­дзень паў­та­ра­ец­ца ад­но і тое ж. Праз не­каль­кі га­доў я па­сту­піў у ма­гіст­ра­ту­ру, стаў вы­ву­чаць гіс­то­рыю мас­тац­тваў і зноў па­чаў ад­кры­ваць для ся­бе мност­ва ці­ка­вых рэ­чаў. І іх мож­на спа­сці­гаць, на­ват ня­гле­дзя­чы на ўзрост. У мя­не на­ват у гэ­тым се­зо­не з'я­ві­ла­ся руб­ры­ка, якая на­зы­ва­ец­ца "Жыц­цё цу­доў­нае". Гэ­та, у прын­цы­пе, тая ра­ман­ты­ка, пра якую вы пы­та­е­це­ся. Яе сут­насць у тым, каб вы­хо­дзіць за рам­кі што­дзён­ных праб­лем і ад­кры­ва­цца жыц­цю.

— Ці час­та вы стам­ля­е­це­ся ад пра­цы?

— Па­мя­таю, як у свай­го вы­клад­чы­ка сцэ­ніч­най мо­вы Ула­дзі­мі­ра Ра­гаў­цо­ва — ча­ла­ве­ка, які ўсё жыц­цё ад­пра­ца­ваў на ра­дыё, — я не­як за­пы­таў, што ра­біць, ка­лі не ад­чу­ва­еш ра­дас­ці ад пра­цы. Ула­дзі­мір Міт­ра­фа­на­віч ска­заў: "Зна­хо­дзя­чы­ся ка­ля мік­ра­фо­на, па­спра­буй ска­заць са­бе, што ты ідзеш на свя­та. І вось з та­кі­мі дум­ка­мі пра­цуй".

— Рас­ка­жы­це, што ча­кае слу­ха­чоў у но­вым се­зо­не?

— Я ка­заў, што ў мя­не з'я­ві­ла­ся но­вая руб­ры­ка "Жыц­цё цу­доў­нае" па аў­то­рках. Яна бу­ду­ец­ца на ўспа­мі­нах лю­дзей та­ле­на­ві­тых, твор­чых. Мае су­раз­моў­цы ўзгад­ва­юць са­мыя ці­ка­выя мо­ман­ты, на­ноў іх пе­ра­жы­ва­юць і дзе­ляц­ца на­стро­ем з тым, хто нас слу­хае. Ра­дыё, да­рэ­чы, мае ма­гіч­ную сі­лу: праз эмо­цыі, праз на­строй я ма­гу за­ра­джаць ты­ся­чы слу­ха­чоў. І руб­ры­ка на­цэ­ле­на на тое, каб лю­дзі пом­ні­лі, што, на­прык­лад, да­стат­ко­ва прос­та ўсміх­нуц­ца са­бе ў люс­тэр­ка, па­слу­хаць лю­бі­мую му­зы­ку — і ад­ра­зу на­строй уз­ды­ма­ец­ца. Спа­дзя­ю­ся, гэ­тая руб­ры­ка бу­дзе вы­дат­ным сты­му­лам пад­трым­кі на­шым слу­ха­чам пе­ра­жыць неш­та но­вае. А ў абе­дзен­ны пе­ра­пы­нак мож­на па­слу­хаць пе­ра­да­чу "У кам­па­ніі з Куль­ту­рай" — пра­ект, мне зда­ец­ца, так­са­ма ство­ра­ны для та­го, каб абе­дзен­ную га­дзі­ну лю­дзі пра­вя­лі ці­ка­ва і лёг­ка. Яшчэ ў мя­не з'я­віў­ся адзін пра­ект "Ня­дзель­нае су­зор'е" — вы­хо­дзіць па ня­дзе­лях у 23.00. Я звяр­та­ю­ся да ба­га­цей­шых фон­даў бе­ла­рус­ка­га ра­дыё і стаў­лю ў сва­іх пе­ра­да­чах за­пі­сы, якія зна­ё­мяць з леп­шы­мі тво­ра­мі бе­ла­рус­кіх і за­меж­ных аў­та­раў.

— Па су­бо­тах у 23.00 вы­хо­дзіць ва­ша пра­гра­ма "Ра­дыё­тэ­атр. Леп­шае". Ці спры­яль­ны час для яе?

— Ра­ней яна бы­ла ў эфі­ры ў 22.20 па пят­ні­цах, і мне зда­ва­ла­ся, што час вы­дат­ны. І 40 хві­лін доў­жы­ла­ся. А з но­ва­га се­зо­на зра­зу­меў, што мне трэ­ба ха­ця б га­дзі­ну. Мес­ца з'я­ві­ла­ся як­раз у су­бо­ту. Хто слу­хае ра­дыё, той бу­дзе ра­біць гэ­та і да­лей. Спа­дзя­ю­ся, тыя, хто лю­біць ра­дыё­дра­му, усё роў­на бу­дуць на­строй­вац­ца на на­шу пе­ра­да­чу... Спек­так­лі — гэ­та ж тыя гіс­то­рыі, якія заў­сё­ды пры­ваб­лі­ва­юць слу­ха­чоў і да­юць во­лю іх фан­та­зіі.

— Як рых­ту­е­це­ся да ра­дыё­спек­так­ляў?

— У мя­не быў пра­ект, які на­зы­ваў­ся "Без ман­та­жу"; на жаль, ён вы­хо­дзіў толь­кі ча­ты­ры ме­ся­цы. Тым не менш, я зра­зу­меў, што та­кое ра­дыё­тэ­атр. Там я спра­ба­ваў па­ста­віць су­час­ныя спек­так­лі, якія б ад­па­вя­да­лі гэ­та­му па­няц­цю. Бы­ло ці­ка­ва. Мы рэ­пе­ці­ра­ва­лі, я пад­бі­раў шу­мы, му­зы­ку, шу­ка­лі ін­та­на­цыі. Зра­зу­ме­лая спра­ва, што для ра­дыё трэ­ба адап­та­ваць ма­тэ­ры­ял. Каб фра­зы бы­лі больш прос­тыя, зра­зу­ме­лыя. Вя­лі­кая коль­касць пер­са­на­жаў — так­са­ма не­да­хоп, та­му што слу­хач мо­жа раз­гу­біц­ца. Пра­цэс не з лёг­кіх... Я за­крыў пра­ект і вы­ра­шыў зай­мац­ца ін­шым — па­чаў вы­ву­чаць ра­дыё­тэ­атр.

— І якія ад­крыц­ці зра­бі­лі?

— Ка­лі ка­заць пра ад­крыц­ці, то дак­лад­на вя­до­ма, што ў 1934 го­дзе бы­ла па­стаў­ле­на на ра­дыё пер­шая спе­цы­яль­ная на­пі­са­ная п'е­са. І гэ­ты факт з'яў­ля­ец­ца па­чат­кам афі­цый­на­га пе­ры­я­ду гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га ра­дыё­тэ­ат­ра. Але бы­ла і 1928 го­дзе спро­ба пе­ра­даць дра­му. Пад­час пра­цы я зра­біў пры­ем­ную вы­сно­ву, што ра­дыё­тэ­атр за­ста­ец­ца па-ра­ней­ша­му ак­ту­аль­ным. Зна­чыць, тыя тра­ды­цыі, якія бы­лі за­кла­дзе­ны 80 га­доў та­му — жы­выя і сён­ня. У су­час­ным све­це шмат уся­го — ін­тэр­нэт, кі­на­тэ­ат­ры, але пры­хіль­ні­кі ра­дыё ўсё ад­но ка­жуць пра тое, што ра­дыё­тэ­атр — гэ­та ці­ка­ва. Да па­чат­ку 2000-х уво­гу­ле быў за­ла­ты час для ра­дыё­тэ­ат­ра, ка­лі за год ста­ві­лі спек­так­лі дзя­сят­ка­мі, а по­тым — пя­ці­га­до­вы пе­ра­пы­нак, ка­лі ні­вод­на­га ра­дыё­спек­так­ля не па­ста­ві­лі. У 2006 го­дзе ўсё ж та­кі ад­бы­ло­ся яго ад­ра­джэн­не, ка­лі па­ста­ві­лі "Іг­на­таў ру­беж". Сён­ня ў год з'яў­ля­ец­ца па ад­ным-два спек­так­лі. Вось зу­сім ня­даў­на па­ста­ві­лі "Млеч­ны Шлях". У той жа Ра­сіі, Поль­шчы гэ­ты пра­цэс на "па­то­ку". На поль­скім ра­дыё ёсць тэ­атр гэ­та­га ра­дыё. Гэ­та асоб­ная рэ­дак­цыя, якая зай­ма­ец­ца па­ста­ноў­кай ра­дыё­спек­так­ляў, і для іх гэ­та кож­ны раз па­дзея. Ха­це­ла­ся б, каб і ў нас усё атрым­лі­ва­ла­ся...

Але­на ДРАП­КО.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.