Вы тут

Справа, у якой не павінна быць непаразуменняў


Но­вы За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб па­ха­ван­ні і па­ха­валь­най спра­ве», які быў пад­пі­са­ны ў сту­дзе­ні, за­клі­ка­ны на­вес­ці па­ра­дак і яс­насць у сфе­ры ака­зан­ня па­ха­валь­ных па­слуг. Пад­ра­бяз­ней пра яго «Звяз­дзе» рас­ка­заў член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду па жыл­лё­вай па­лі­ты­цы і бу­даў­ніц­тве Юрый Да­ра­га­ку­пец.

— 8 сту­дзе­ня Прэ­зі­дэн­там пад­пі­са­ны За­кон «Аб па­ха­ван­ні і па­ха­валь­най спра­ве», праз паў­го­да ён на­бы­вае сі­лу, — ад­зна­чыў дэ­пу­тат. — Па­пя­рэд­ні за­кон быў пры­ня­ты ў ліс­та­па­дзе 2001 го­да. Прай­шло да­стат­ко­ва ча­су, та­му, зра­зу­ме­ла, да­ку­мент па­тра­ба­ваў ка­рэк­ці­роў­кі. Спа­чат­ку спра­ба­ва­лі пры­вес­ці яго ў ад­па­вед­насць з ты­мі нар­ма­тыў­ны­мі ак­та­мі, якія бы­лі пры­ня­тыя пас­ля 2001 го­да, але на ста­дыі рас­пра­цоў­кі за­ко­на­пра­ек­та з'я­ві­ла­ся шмат но­вых пра­па­ноў ад дэ­пу­та­таў Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў і чле­наў Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі. Да­рэ­чы, усе пра­па­но­вы аб­мяр­коў­ва­лі­ся з Міт­ра­па­лі­там Мін­скім і За­слаў­скім Паў­лам, Па­тры­яр­шым Эк­зар­хам усяе Бе­ла­ру­сі, кі­раў­ні­ка­мі ін­шых рэ­лі­гій­ных ар­га­ні­за­цый і на­сель­ніц­твам.

Сён­ня ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь больш за 13 ты­сяч мо­гі­лак. Асноў­нае праб­лем­нае пы­тан­не да­ты­чыц­ца іх упа­рад­ка­ван­ня і пры­вя­дзен­ня ў на­леж­ны стан. У но­вым за­ко­не дак­лад­на аба­зна­ча­ны ўсе ню­ан­сы: хто і за што ад­каз­вае. У пры­ват­нас­ці, за­ко­нам пра­ду­гле­джа­на, што ар­га­ні­за­цы­яй па­ха­валь­най спра­вы бу­дуць зай­мац­ца га­рад­скія, ра­ён­ныя вы­ка­наў­чыя і рас­па­рад­чыя ор­га­ны, спе­цы­я­лі­за­ва­ныя ар­га­ні­за­цыі. Вы­зна­ча­ны кры­ні­цы фі­нан­са­ван­ня. Упер­шы­ню пра­пі­са­на, што па­ха­валь­ная спра­ва фі­нан­су­ец­ца за кошт срод­каў рэс­пуб­лі­кан­ска­га і мяс­цо­ва­га бюд­жэ­таў, фон­ду са­цы­яль­най аба­ро­ны і ін­шых кры­ніц, якія не за­ба­ро­не­ны за­ка­на­даў­ствам кра­і­ны.

Так­са­ма пра­пі­са­ны но­выя па­тра­ба­ван­ні да ўтры­ман­ня ма­гіл. «Па ўсёй кра­і­не прой­дзе ін­вен­та­ры­за­цыя мес­цаў па­ха­ван­ня, а по­тым з'я­віц­ца адзі­ны рэ­естр. Па­куль дак­лад­на не­вя­до­ма, коль­кі ўся­го ў Бе­ла­ру­сі ма­гіл: улік вя­дзец­ца толь­кі па тых мес­цах па­ха­ван­няў, якія зна­хо­дзяц­ца на ба­лан­се спе­цы­я­лі­за­ва­ных ар­га­ні­за­цый. На­прык­лад, на Вай­ско­вых мо­гіл­ках го­ра­да Мін­ска 3500 па­ха­ван­няў, і толь­кі ка­ля 1,5 тыс. з іх — вя­до­мыя. Што да­ты­чыц­ца за­кі­ну­тых ма­гіл, то, ка­лі на пра­ця­гу двух га­доў іх ні­хто не да­гля­дае, акуль­тур­ван­нем зой­мец­ца ба­лан­сат­ры­маль­нік. Пом­ні­кі, якія прый­шлі ў не­пры­год­насць, дэ­ман­ту­юць, а за­мест іх на ма­гі­ле ўста­лю­юць ідэн­ты­фі­ка­цый­ны знак з ука­зан­нем звес­так пра па­ха­ва­на­га. Трэ­ба на­во­дзіць па­ра­дак, і па­чы­наць трэ­ба з ін­вен­та­ры­за­цыі», — тлу­ма­чыць пар­ла­мен­та­рый.

Най­больш ак­тыў­ныя дыс­ку­сіі пры рас­пра­цоў­цы за­ко­на вы­клі­ка­ла пы­тан­не пра ад­каз­насць за за­бес­пя­чэн­не па­рад­ку на мо­гіл­ках у сель­скай мяс­цо­вас­ці. Юрый Да­ра­га­ку­пец ка­жа, што ўтрым­лі­ваць і ўпа­рад­коў­ваць мес­ца па­ха­ван­ня бу­дуць на плат­най асно­ве юры­дыч­ныя асо­бы ці ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі, вы­зна­ча­ны па­сял­ко­вым або сель­скім вы­кан­ка­мам. У той жа час для на­вя­дзен­ня па­рад­ку не за­ба­ра­ня­ец­ца пры­цяг­ваць фі­зіч­ных асоб, але на пад­ста­ве за­клю­ча­ных з імі да­га­во­раў.

У но­вым за­ко­не вы­зна­ча­ны пе­ра­лік асоб, якія мо­гуць ар­га­ні­зоў­ваць па­ха­ван­ні. Та­кое ра­шэн­не бы­ло пры­ня­та ў вы­ні­ку вы­яў­лен­ня ня­доб­ра­сум­лен­на­га стаў­лен­ня да пра­цэ­су па­ха­ван­ня. «Ця­пер ра­бот­ні­кі гэ­тай сфе­ры бу­дуць аба­вя­за­ны пра­хо­дзіць на­ву­чан­не. Па­він­ны вы­кон­вац­ца куль­ту­ра і эле­мен­тар­ныя нор­мы па­во­дзін. Пра­ві­лы бу­дуць рас­пра­ца­ва­ны мі­ніс­тэр­ствам жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі», — рас­каз­вае пар­ла­мен­та­рый.

Асаб­лі­вую ўва­гу гра­мад­скас­ці вы­клі­кае ар­ты­кул пра га­ран­тыі па­ха­ван­ня, згод­на з якім дзяр­жа­ва га­ран­туе па­ха­ван­не ў па­рад­ку, вы­зна­ча­ным гэ­тым за­ко­нам і ін­шы­мі ак­та­мі па­ха­ван­ня і па­ха­валь­най спра­вы. Па­вод­ле за­ко­на, да­па­мо­га на па­ха­ван­не бу­дзе вы­плач­вац­ца ў па­ме­ры ся­рэд­няй за­ра­бот­най пла­ты пра­цаў­ні­коў у рэс­пуб­лі­цы за па­за­мі­ну­лы ме­сяц ад­нос­на ме­ся­ца на­ступ­лен­ня смер­ці. Пра­пі­са­ны ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян, якія ма­юць пра­ва на гра­шо­вую да­па­мо­гу і па­ра­дак яе вы­пла­ты. «Гро­шы вы­плач­ва­юц­ца асо­бе, якая ўзя­ла на ся­бе ар­га­ні­за­цыю па­ха­ван­ня. Ка­лі пра­ца вы­ка­на­на ня­якас­на, пра­ду­гле­джа­на ад­мі­ніст­ра­цый­ная ад­каз­насць і па­крыц­цё на­не­се­най шко­ды», — ад­зна­чае дэ­пу­тат.

Юрый Да­ра­га­ку­пец за­ўва­жае: «Гэ­та зу­сім но­вая рэ­дак­цыя за­ко­на, у па­пя­рэд­нім не бы­лі так вы­раз­на і яс­на рас­пі­са­ны ню­ан­сы па­ха­валь­най спра­вы. Тут жа пад­ра­бяз­на ага­во­ра­ны ўсе па­тра­ба­ван­ні да са­мо­га пра­цэ­су па­ха­ван­ня, пра­пі­са­ны га­ран­тыі. За­кон цал­кам адап­та­ва­ны да на­ша­га ча­су і но­вых па­тра­ба­ван­няў. Але гэ­та не вы­клю­чае, што ў бу­ду­чы­ні не спат­рэ­біц­ца да­дат­ко­вых змен і да­паў­нен­няў».

Юлія АДА­МО­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.