Вы тут

Паводкі сёлета не будзе


Над­звы­чай­ную сі­ту­а­цыю прадухіліла ана­маль­нае цяп­ло

Вель­мі ран­ні па­ча­так сё­лет­няй вяс­ны ды цёп­лая зі­ма з ня­ўстой­лі­вым сне­га­вым по­кры­вам ста­ноў­ча сказ­ва­юц­ца на раз­віц­ці па­вод­ка­вай сі­ту­а­цыі. Рэ­кі ўскры­лі­ся і па­ча­лі ачы­шчац­ца ад іль­ду на ме­сяц ра­ней за звы­чай­ныя тэр­мі­ны. Та­му кла­січ­ных па­во­дак сі­ноп­ты­кі не абя­ца­юць. Ад­нак рас­слаб­ляц­ца гэ­та пад­ста­вы не дае.

12-33

Па звест­ках Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях, з 27 лю­та­га за­топ­ле­ны ніз­ка­вод­ны аў­та­ма­біль­ны мост праз Сож і аў­та­да­ро­га Па­ра­дзі­но-За­сож­жа ў ра­ё­не вёс­кі Па­ра­дзі­но ў Мсці­слаў­скім ра­ё­не Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. Та­му, ня­гле­дзя­чы на сё­лет­нюю ніз­кую па­вод­ку, не­спры­яль­ныя ўмо­вы ўсё ж уз­нік­нуць мо­гуць.

— На­пры­кан­цы сту­дзе­ня ўжо было пад­тап­лен­не 30 жы­лых да­моў. Та­му без на­зі­ран­ня не за­ста­нец­ца ні­вод­ны ра­ён, дзе па­тэн­цый­на мо­жа ўзнік­нуць пад­тап­лен­не, — за­пэў­ні­вае мі­ністр па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Ула­дзі­мір Ва­шчан­ка. — 9 са­ка­ві­ка ад­бы­ло­ся па­ся­джэн­не Ка­мі­сіі па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях пры Са­ве­це Мі­ніст­раў. Мы вы­слу­ха­лі спра­ва­зда­чы служ­баў, якія зай­ма­юц­ца гэ­ты­мі пы­тан­ня­мі, і вы­ступ­лен­ні прад­стаў­ні­коў спе­цы­яль­ных ка­мі­сій усіх аб­лас­цей. Хоць сі­нап­тыч­ная сі­ту­а­цыя і доб­рая, але мы за­клі­ка­лі ўсіх не рас­слаб­ляц­ца, бо вы­дат­на ра­зу­ме­ем, да ча­го пры­во­дзіць са­ма­за­спа­ко­е­насць.

Ця­пер жа рост уз­роў­ню ва­ды не­вя­лі­кі — да 15 сан­ты­мет­раў за су­ткі. Аб­умоў­ле­ны ён унут­ры­гле­ба­вым і па­верх­не­вым сцё­кам. Сваю леп­ту ўно­сіць і лёд на тых мес­цах, дзе ён па­куль за­хоў­ва­ец­ца. Гэ­та ба­сей­ны За­ход­няй Дзві­ны і Дняп­ра.

— У цэ­лым жа гід­ра­ме­тэа­ра­ла­гіч­ная аб­ста­ноў­ка скла­ла­ся так, што мак­сі­маль­ныя зна­чэн­ні ўзроў­ню ва­ды вес­на­вой па­вод­кі ў ба­сей­нах За­ход­няй Дзві­ны, Нё­ма­на, Ві­ліі, Дняп­ра, Бя­рэ­зі­ны і Со­жа праг­на­зу­юц­ца знач­на ні­жэй­шы­мі за ся­рэд­нія шмат­га­до­выя мак­сі­му­мы, — га­во­рыць на­чаль­нік ад­дзе­ла гід­ра­ла­гіч­ных пра­гно­заў Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Ма­ры­на На­гі­бі­на. — Ча­ка­ец­ца, што яны ака­жуц­ца бліз­кі­мі да ўзроў­ню ва­ды га­да­вой даў­нас­ці. Уз­доўж рэчышчаў рэк за­ліў­ныя зем­лі ўсё ж ры­зы­ку­юць ака­зац­ца пад ва­дой. Зрэш­ты, ка­лі так і ад­бу­дзец­ца, то толь­кі на асоб­ных участ­ках рэк і на не­пра­цяг­лы час. На рэ­ках ба­сей­наў За­ход­ня­га Бу­га і Пры­пя­ці даж­джа­выя па­вод­кі мо­гуць утва­рыц­ца, але гэ­ты сцэ­на­рый спраў­дзіц­ца, толь­кі ка­лі прой­дуць да­во­лі ін­тэн­сіў­ныя апад­кі.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.