Вы тут

Калі бушуюць Нептун і Пярун


Як трэ­ба ся­бе па­во­дзіць у час вя­лі­кай ва­ды?

Хоць сё­ле­та вес­на­вой па­вод­кі і не бы­ло, ад­нак на­пе­ра­дзе но­вы се­зон, ка­лі вя­лі­кая ва­да мо­жа на­ра­біць бя­ды. У апош­ні час не­ад'­ем­най част­кай бе­ла­рус­ка­га клі­ма­ту ста­лі ліў­не­выя даж­джы. Пра­цяг­ва­юц­ца яны, як пра­ві­ла, ня­доў­га — мак­сі­мум па­ру га­дзін. Ад­нак страш­ныя яны сва­ёй ін­тэн­сіў­нас­цю — ва­да льец­ца так хут­ка, што не па­спя­вае ўсмак­тац­ца ў зям­лю. Ліў­не­вая ка­на­лі­за­цыя
ў не­ка­то­рых мес­цах тра­ды­цый­на не спраў­ля­ец­ца, і ву­лі­цы па­чы­на­юць пе­ра­тва­рац­ца ў веніцыянскія.

25-56

«Ра­зы­нка» ліў­не­вых даж­джоў у іх ла­каль­нас­ці. Па­куль на не­каль­кіх квад­рат­ных кі­ла­мет­рах баль пра­віць Неп­тун, на ін­шай тэ­ры­то­рыі і сле­ду гэ­та­га ня­ма. Пе­ра­ка­наў­ся ў гэ­тым на аса­біс­тым во­пы­це шмат га­доў та­му, ка­лі сты­хія пры­му­сі­ла на паў­да­ро­зе да мэ­ты па­езд­кі пра­вес­ці га­дзі­ну ў спы­не­ным па­ся­род пе­ра­го­ну аў­то­бу­се. Пас­ля да­ве­даў­ся, што ў тым ра­ё­не го­ра­да, ку­ды на­кі­роў­ваў­ся, з не­ба ўпа­ла толь­кі не­каль­кі кро­пель. Ха­ця ад­лег­ласць не та­кая і вя­лі­кая — па пра­мой кі­ла­мет­раў дзе­сяць.

 

Ве­не­цыя на бе­ла­рус­кі лад

— Бла­кі­ра­ван­не лю­дзей у гра­мад­скім транс­пар­це — гэ­та адзін з фак­та­раў не­бяс­пе­кі і ба­дай што, адзін з па­раў­наль­на бяс­крыўд­ных, — га­во­рыць прэс-сак­ра­тар Мінск­ага га­рад­ско­га ўпраў­лен­ня Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Ві­таль Дэ­мбоўскі. — Ад­нак пе­ра­крыць шлях ад­ступ­лен­ня ва­да мо­жа і ў па­мяш­кан­нях, якія зна­хо­дзяц­ца ні­жэй за ўзро­вень зям­лі.

Так­са­ма пры ліў­нях на­зі­ра­юц­ца іс­тот­ныя пе­ра­боі энер­га­за­бес­пя­чэн­ня ці яно ўво­гу­ле зні­кае з-за па­шко­джан­няў лі­ній элект­ра­пе­ра­дач. Моц­ная ва­да мо­жа вы­клі­каць апоў­зні ці іс­тот­на па­шко­дзіць аў­та­ма­біль­ную да­ро­гу. Жы­ха­рам да­моў, якія зна­хо­дзяц­ца ў ні­зін­ных мес­цах, трэ­ба быць га­то­вы­мі да та­го, што сты­хія ры­зы­куе за­та­піць іх гас­па­дар­чыя па­бу­до­вы, ага­ро­ды ці на­ват да­мы.

25-44

Та­му, ка­лі лі­вень за­спеў вас на ву­лі­цы, не бя­жы­це ў пад­зем­ныя пе­ра­хо­ды ці ін­шыя за­глыб­ле­ныя мес­цы. Пад­час чар­го­ва­га па­то­пу ў ста­лі­цы ў 2004 го­дзе ў пад­ва­ле жы­ло­га до­ма па ву­лі­цы Кі­ра­ва за­гі­нуў біз­нес­мен. Ён на­ма­гаў­ся ўра­та­ваць да­ку­мен­ты з кра­мы па про­да­жы ве­ла­сі­пе­даў, якая зна­хо­дзі­ла­ся ў пад­ва­ле, але на шля­ху на­зад не здо­леў ад­чы­ніць дзве­ры. Уз­ро­вень ва­ды пад­ня­ўся на­столь­кі, што іх за­клі­ні­ла. Па­мят­ная да­гэ­туль тра­ге­дыя на стан­цыі мет­ро «Ня­мі­га» (якая, да­рэ­чы, зна­хо­дзіц­ца ў мес­цы, якое за­лі­вае пад­час кож­на­га моц­на­га даж­джу), ка­лі ў ціс­ка­ні­не на мок­рых пры­ступ­ках за­гі­ну­лі 53 ча­ла­ве­кі. А ў лі­пе­ні 2013 го­да аў­тар гэ­тых рад­коў стаў ві­да­воч­цам та­го, як вя­лі­кая ва­да хлы­ну­ла на­ўпрост на пе­рон стан­цыі мет­ро «Парк Ча­люс­кін­цаў» — не спра­віў­ся ста­ры ліў­не­вы ка­лек­тар, па­бу­да­ва­ны шмат дзе­ся­ці­год­дзяў та­му.

Лепш за ўсё прос­та не вы­хо­дзіць па маг­чы­мас­ці з ква­тэ­ры або з пра­цы і пе­ра­ча­каць не­па­гадзь там. Ка­лі ж бу­ды­нак, у якім вы зна­хо­дзі­це­ся, па­чы­нае ві­да­воч­на пад­топ­лі­ваць, вы­клю­чы­це элект­рыч­насць і газ, шчыль­на за­чы­ні­це вок­ны і дзве­ры і тэ­ле­фа­нуй­це ў служ­бу 101.

Як па­збег­нуць гід­ра­ўда­ру

Глы­бо­кія лу­жы­ны на да­ро­гах, якія ўтва­ра­юц­ца пад­час моц­ных ліў­няў, мо­гуць стаць пры­чы­най сур'­ёз­най аў­та­ма­біль­най не­па­лад­кі, імя якой — гід­раў­ліч­ны ўдар. Ме­ха­нізм яго ўтва­рэн­ня і дзе­ян­ня вель­мі прос­ты. Праз па­вет­ра­ны фільтр у ка­ме­ру спаль­ван­ня ру­ха­ві­ка трап­ляе ва­да, якая, як вя­до­ма са школь­на­га кур­са фі­зі­кі, не сціс­ка­ец­ца. Як толь­кі кроп­лі ва­ды пра­нік­лі ў цы­лінд­ры, то на так­це сціс­кан­ня пор­шань пры ру­ху ўго­ру ўпрэц­ца ў вод­ны «ко­рак». З хут­ка­сцю ла­ві­ны па­чы­нае рас­ці ціск унут­ры цы­лінд­ра. Ру­ха­вік жа пра­цяг­вае цыкл і на­ма­га­ец­ца да­вес­ці пор­шань да верх­ня­га ста­но­ві­шча. Ён ім­гнен­на спы­ня­ец­ца, а ка­лен­ча­ты вал пра­цяг­вае кру­ціц­ца, пры­мае на ся­бе ве­лі­зар­ную на­груз­ку і час­та ла­ма­ец­ца сам. Да­ро­га аў­та­ма­бі­лю ў та­кім вы­пад­ку толь­кі ад­на — на стан­цыю тэх­ніч­на­га аб­слу­гоў­ван­ня. І на сам ра­монт да­вя­дзец­ца вы­дат­ка­ваць круг­лень­кую су­му.

Гід­ра­ўдар прос­та атры­маць, але яшчэ пра­сцей па­пя­рэ­дзіць маг­чы­масць яго ўзнік­нен­ня і збе­раг­чы гро­шы. Са­чы­це за звод­ка­мі на­двор'я, і ка­лі сі­ноп­ты­кі па­пя­рэдж­ва­юць аб ліў­нях, прос­та ўстры­май­це­ся ад па­езд­кі. Ка­лі аў­та­ма­біль ста­іць у ні­зі­не, пе­ра­пар­куй­це яго на больш вы­со­кім мес­цы. А ка­лі не­бяс­печ­нае на­двор'е за­спе­ла ў да­ро­зе, трэ­ба па­воль­на пе­ра­стро­іц­ца ў край­ні пра­вы рад, за­глу­шыць ру­ха­вік і ча­каць, па­куль прой­дзе дождж. Аў­то для па­ез­дак па вя­лі­кай ва­дзе не пры­зна­ча­на, тым больш што цер­піць ад яе не толь­кі ру­ха­вік, але і элект­ра­пра­вод­ка.

Не эка­ном­це на бяс­пе­цы

Ліў­не­выя даж­джы ў цёп­лы пе­ры­яд го­да час­та су­пра­ва­джа­юц­ца на­валь­ні­цай. Джган­не ма­ла­нак уяў­ляе са­бой пры­го­жае ві­до­ві­шча, але ра­зам з тым і смя­рот­на не­бяс­печ­нае. Са­мае бяс­крыўд­нае на­ступ­ства не­па­га­дзі, якое ба­чыў кож­ны ча­ла­век, — гэ­та рас­ко­ла­ты ствол дрэ­ва.

— Звы­чай­на па­вет­ра ток не пра­во­дзіць, — тлу­ма­чыць Ві­таль Дэ­мбоў­скі. — Ад­нак пры на­валь­ні­цы яно страч­вае гэ­тую ўлас­ці­васць, бо роз­насць па­тэн­цы­я­лаў па­між аб­ло­ка­мі і зям­лёй яго іа­ні­зуе. Па гэ­тым ка­на­ле і пра­хо­дзіць ма­лан­ка, бо пры­ро­да імк­нец­ца зра­біць гэ­тыя па­тэн­цы­я­лы ад­ноль­ка­вы­мі. Раз­рад мо­жа іс­ці або з воб­ла­ка на зям­лю, або з зям­лі на воб­ла­ка. «Ра­дзі­ма» ма­лан­кі — гэ­та так зва­ны лі­дар. Ім мо­жа быць са­мы вы­со­кі пункт на па­верх­ні. Ка­лі ад яго ёсць за­зям­лен­не, ён бу­дзе пры­цяг­ваць да ся­бе элект­рыч­ны раз­рад звер­ху. Як мы ве­да­ем са шко­лы, элект­рыч­ны ток заўж­ды ідзе па шля­ху най­мен­ша­га су­пра­ціў­лен­ня. І ў той мо­мант, ка­лі роз­насць па­тэн­цы­я­лаў ста­но­віц­ца най­боль­шай і па­вет­ра іа­ні­за­ва­на мак­сі­маль­на, ад­бы­ва­ец­ца пра­бой. Ад­нак раз­ра­ду пра­сцей іс­ці ў зям­лю праз ней­кі аб'­ект, які мае леп­шую за іа­ні­за­ва­нае па­вет­ра элект­рыч­ную пра­вод­насць. Ме­на­ві­та та­му ах­вя­ра­мі ма­лан­кі ста­но­вяц­ца лю­дзі, якія ха­ва­юц­ца пад адзі­но­кі­мі дрэ­ва­мі ці якіх на­валь­ні­ца за­спя­вае, на­прык­лад, у по­лі.

Ле­тась на­пры­кан­цы мая ў Сто­лін­скім ра­ё­не ма­лан­ка за­бра­ла жыц­цё па­сту­ха. Ра­бот­нік мяс­цо­ва­га СВК па­свіў ка­роў блі­зу вёс­кі. Ка­лі па­ча­ла­ся не­па­гадзь, муж­чы­на вы­ра­шыў пе­ра­ча­каць на­валь­ні­цу ў ва­гон­чы­ку по­бач. Ад­нак раз­рад ма­лан­кі па­цэ­ліў як­раз у яго. Баць­ка дзвюх да­чок за­гі­нуў на мес­цы...

— На лю­бым аб'­ек­це па­він­на быць ма­лан­ка­а­ба­ро­на, — тлу­ма­чыць Ві­таль Дэ­мбоў­скі. — Гэ­тая ня­хіт­рая пры­ла­да скла­да­ец­ца з трох час­так. Па-пер­шае, гэ­та пры­ём­нік, які і бу­дзе пры­маць на ся­бе раз­рад. Ён па­ві­нен быць вы­шэй­шым за аб'­ект, які аба­ра­няе. Па-дру­гое, гэ­та сам ма­лан­ка­ад­вод, які і бу­дзе на­кі­роў­ваць раз­рад у зям­лю. І, на­рэш­це, за­зям­лен­не. Ка­лі яго зра­біць абы-як, то энер­гія раз­ра­ду не бу­дзе рас­сей­вац­ца ў зям­лі бяс­печ­на і мо­жа па­пса­ваць аб'­ек­ты, якія там зна­хо­дзяц­ца. Гэ­та мо­гуць быць раз­на­стай­ныя пад­зем­ныя ка­бе­лі, тру­ба­про­ва­ды. Та­му за­зям­лен­не трэ­ба ра­біць, дак­лад­на ве­да­ю­чы, што ж зна­хо­дзіц­ца на не­каль­кі мет­раў ні­жэй. А лепш да­вер­це гэ­тую пра­цу спе­цы­я­ліс­там.

Мы су­ты­ка­лі­ся і з тым, што лю­дзі вы­ра­ша­лі сэ­ка­но­міць на ма­лан­ка­а­ба­ро­не і лі­чы­лі, што ад на­валь­ні­цы дом аба­ро­ніць... ку­сок дро­ту, які вы­сту­пае над да­хам. Ад­нак гэ­ты дрот зга­рыць ад пер­ша­га ж пры­цяг­ну­та­га раз­ра­ду і, больш за тое, ры­зы­куе пад­па­ліць са­му ха­ту. Ка­лі ж не­бяс­печ­нае на­двор'е за­спе­ла вас там, то за­чы­ні­це ўсе вок­ны і ды­ма­хо­ды. Тры­май­це­ся да­лей ад пра­вод­кі і ан­тэн. І ўво­гу­ле вы­ключ­ыце ўсе элект­ра­пры­бо­ры.

А вось на ад­кры­тай мяс­цо­вас­ці ўсё ку­ды скла­да­ней. Дзей­ні­чаць трэ­ба ў за­леж­нас­ці ад та­го, дзе ме­на­ві­та зна­хо­дзі­це­ся. Ка­лі на­валь­ні­ца за­ста­ла вас на ва­да­ёме, то хут­ка плы­ві­це да бе­ра­га. Не стой­це бліз­ка ка­ля лі­ній элект­ра­пе­ра­дач. У ле­се лепш сха­вац­ца па­ся­род кус­тар­ні­каў ці вы­со­кай тра­вы. На ад­кры­тай мяс­цо­вас­ці пер­шае, што пры­хо­дзіць у га­ла­ву з-за стра­ху, — гэ­та жа­дан­не ўця­чы. Ад­нак яно ж вель­мі ры­зы­коў­нае. Ку­ды бяс­печ­ней лег­чы на зям­лю ці пры­сес­ці, пры­гнуў­шы га­ла­ву. Не спра­буй­це ўця­чы ад на­валь­ні­цы на ве­ла­сі­пе­дзе ці ма­та­цык­ле. Збег­чы ад хма­ры вам на­ўрад ці ўдас­ца, а вось аб'­ект, які хут­ка пе­ра­соў­ва­ец­ца, яшчэ лепш пры­цяг­вае да ся­бе элект­рыч­ны раз­рад. Бы­лі вы­пад­кі, ка­лі ма­лан­ка за­бі­ва­ла ве­ла­сі­пе­дыс­таў. Та­му лепш па­кі­нуць двух­ко­ла­вы транс­парт­ны сро­дак і пе­ра­ча­каць дождж не блі­жэй за 30 мет­раў ад яго. А вось ча­ла­век, які ся­дзіць у аў­та­ма­бі­лі з за­чы­не­ны­мі вок­на­мі, ад ма­лан­кі за­стра­ха­ва­ны.

А раптам ма­лан­ка?

Па роз­ных звест­ках, за год у све­це на­валь­ні­ца за­бі­рае жыц­ці ад трох да дзе­ся­ці ты­сяч ча­ла­век. Вы­бар срод­каў са­ма­стой­най да­па­мо­гі для ча­ла­ве­ка, у яко­га тра­пі­ла ма­лан­ка, зу­сім не­вя­лі­кі. Ён аб­мя­жоў­ва­ец­ца штуч­ным ды­хан­нем «рот у рот», не­пра­мым ма­са­жам сэр­ца ды аб­лі­ван­нем га­ла­вы ха­лод­най ва­дой. І ў лю­бым вы­пад­ку трэ­ба як ма­га хут­чэй на­браць ну­мар «103»...

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.