Вы тут

Чалавек згарэў у траве


Сум­ная пры­кме­та вяс­ны — вы­паль­ван­ні су­хой рас­лін­нас­ці. Толь­кі за апош­нія су­ткі ў кра­і­не ад­бы­ло­ся 146 па­жа­раў тра­вы і хмыз­ня­ку. Ужо па тра­ды­цыі «чэм­пі­ё­нам» стаў поў­дзень кра­і­ны. У Брэсц­кай воб­лас­ці ра­таў­ні­кі вы­яз­джа­лі ту­шыць рас­лін­насць 67 ра­зоў, а ў Го­мель­скай — 53. А ў Ма­гі­лё­ве па­жар тра­вы ся­род пра­цоў­на­га дня аба­рваў ча­ла­ве­чае жыц­цё.

— У 16 га­дзін 12 хві­лін ад дзя­жур­на­га ўра­ча хут­кай ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі атры­ма­на па­ве­дам­лен­не аб тым, што муж­чы­на атры­маў апё­кі з пры­чы­ны та­го, што пад дрэ­ва­мі за­га­рэ­ла­ся су­хое ліс­це, — па­ве­да­мі­лі ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» ў прэс-служ­бе Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях. — Ка­лі выратавальнікі пры­бы­лі на мес­ца зда­рэн­ня, рас­лін­насць тле­ла на пло­шчы 10 квад­рат­ных мет­раў. Тут жа зна­хо­дзіў­ся па­цяр­пе­лы. Яго шпі­та­лі­за­ва­лі ў баль­ні­цу з ды­яг­на­зам «тэр­міч­ныя апё­кі 1-3 сту­пе­ні 99% це­ла».

Аб­ста­ві­ны зда­рэн­ня за­раз вы­свят­ля­юць пра­ва­ахоў­ні­кі. Ад­нак на мо­мант пад­рых­тоў­кі ма­тэ­ры­я­лу не­ка­то­рыя пад­ра­бяз­нас­ці ўжо бы­лі вя­до­мы.

— Мі­ма пра­хо­дзі­лі лю­дзі і ўба­чы­лі агонь і дым, — рас­ка­за­ла га­лоў­ны ін­спек­тар па ін­фар­ма­цыі і су­вя­зі з гра­мад­скас­цю ўпраў­лен­ня След­ча­га ка­мі­тэ­та па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Ак­са­на Са­ля­нюк. — Па­ды­шлі блі­жэй і ўба­чы­лі, што аб­га­рае муж­чы­на. З да­па­мо­гай пад­руч­ных срод­каў яго па­ча­лі ту­шыць, пас­ля пад'­еха­ла «хут­кая» і выратавальнікі. Не апры­том­неў­шы, муж­чы­на 1981 го­да на­ра­джэн­ня праз не­ка­то­ры час па­мёр. На мес­ца зда­рэн­ня вы­яз­джа­ла след­ча-апе­ра­тыў­ная гру­па, што за­бра­ла ад­туль не­ка­то­рыя прад­ме­ты. Пры па­цяр­пе­лым быў зной­дзе­ны іс­тот­на аб­га­рэ­лы паш­парт. Пры­зна­ча­на спе­цы­яль­ная экс­пер­ты­за, якая да­па­мо­жа па­цвер­дзіць асо­бу па­мер­ла­га. Па­куль ад­пра­цоў­ва­юц­ца ўсе вер­сіі та­го, што ад­бы­ло­ся. Аб тым, ці зна­хо­дзіў­ся ня­бож­чык у ста­не ал­ка­голь­на­га ці нар­ка­тыч­на­га ап'я­нен­ня, па­куль не­вя­до­ма.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.