Вы тут

Ручаёк і дуб


Той дзень выдаўся дужа спякотным. Прахалоды не было нават у цяньку. Хіба што пад дубам?

Да яго на лясную паляну любілі прыходзіць дзікі, каб паласавацца леташнімі жалудамі, прыбягалі казулі — на вадапой.

Тут жа, на паляне, уцякаючы ад лісы, апынуўся неяк і шэры зайка. Ад страху ён не адразу і пачуў, што побач звініць ручаёк. Але ж потым нахіліўся да яго, каб напіцца, каб наталіць сваю смагу...

Толькі дзе там! «Ты мне ніхто, не сябар, — зафыркаў ручаёк, — не чапай мяне, не пі вады!»

Пырскі сталі пералівацца ў сонечных промнях — утвараць вясёлку, але яна нікога не весяліла...

Вось і надумаліся лясныя жыхары правучыць фанабэрысты ручаёк: не сябраваць з ім, не размаўляць.

Той толькі пасмяяўся. Сказаў: «А куды вы падзенецеся?» Ён нават хацеў давесці гэта рамонку, які рос паблізу. Але той адвярнуў ад яго сваю прыгожую галоўку...

Так мінуў цэлы тыдзень!..

Засумаваў ручаёк. Яго халодная вада не бруіла больш па каменьчыках, не спявала песень...

Магутны дуб, бачачы гэта, многае мог бы сказаць. Але ён быў мудры і хацеў, каб ручаёк сам зразумеў сваю памылку.

Галіна НІЧЫПАРОВІЧ,

в. Магільна, Уздзенскі раён

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.