Вы тут

Як будзе працаваць Беларуская чыгунка у святочныя дні?


Як будуць курсіраваць цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа і гарадскіх ліній 5-8 сакавіка ў сувязі з пераносам працоўных дзён? Паводле інфармацыі прэс-цэнтра Беларускай чыгункі, наступным чынам.


5, 6, 7, 8 сакавіка на ўчастку Мінск — Барысаў — Орша цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа будуць хадзіць цяперашнімі памерамі згодна з дзейным раскладам. 5 сакавіка курсіраванне цягнікоў рэгіянальных на ўчастках Мінск — Маладзечна, Мінск — Баранавічы, Мінск — Асіповічы будзе, як па рабочых днях, згодна з дзейным раскладам. 6, 8 сакавіка цягнікі на тых жа ўчастках будуць перавозіць пасажыраў як па нядзелях. 7 сакавіка на згаданых участках іх рух будзе арганізаваны, як па суботах.

5, 6, 7, 8 сакавіка курсіраванне цягнікоў гарадскіх ліній на ўчастках Мінск — Смалявічы, Мінск — Беларусь будзе весціся як па выхадных днях. 5, 6, 7, 8 сакавіка пасажыры цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на ўчастку Орша — Лепель мусяць карыстацца раскладам руху, як па рабочых днях.

5, 6, 7, 8 сакавіка для цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на ўчастках Маладзечна — Гудагай, Маладзечна — Круляўшчызна, Маладзечна — Ліда будзе дзейнічаць расклад як па выхадных днях.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Які расклад на святы?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.