Вы тут

У Віцебску падлетак стрэліў у мужчыну


У Віцебску непаўналетні выстраліў у мужчыну, якога параніў. А цэліўся ў даму — толькі за тое, што яна спрабавала супакоіць шумную кампанію.


— Хлопец святкаваў у кампаніі дзень нараджэння сябра. Сядзелі за сталом у кватэры, якая належыць бацькам аднаго з падлеткаў. Выпівалі, шумелі, перашкаджалі адпачываць суседзям па пад'ездзе. Жанчына з ніжняга паверха выйшла на вуліцу, зрабіла заўвагу моладзі, якая весялілася на балконе. У ходзе непрацяглай лаянкі наш «герой» пачаў страляць у суседку. Яе закрыў ад чарговага стрэлу сужыцель. Ён быў лёгка паранены ў руку, — паведаміла «Звяздзе» памочніца пракурора г. Віцебска Яўгенія Пруднікава.

Як высветлілася падчас расследавання, у хлопца быў пісталет, які ён узяў у старэйшай сястры. Стралку за свае дзеянні свеціць да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Падобны выпадак на гэтым тыдні зафіксаваны і ў Брэсце, калі супрацоўнікі міліцыі затрымалі 15-гадовага навучэнца каледжа будаўнікоў. Той з балкона бацькоўскай кватэры страляў з пнеўматычнага пісталета. Падлетак зрабіў некалькі выстралаў па школьніках 10 і 11 гадоў, што знаходзіліся ў двары дома. На шчасце, ніхто з дзяцей не пацярпеў, затое шкода была нанесена аўтамабілю, прыпаркаванаму ля дома. Падлетка затрымалі. Заведзена крымінальная справа па артыкуле «хуліганства».

yushkevich@zviazda.by

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Падлетак вырашыў пастраляць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.