Вы тут

Створаны робат для нанясення дарожнай разметкі


Адным з першых рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны «Брэст» — кампаніяй «СТіМ» створана новая машына для дарожнай разметкі — робат з лазернай сістэмай. Як сцвярджаюць распрацоўшчыкі, аналагаў такога беспілотніка пакуль няма ў свеце. Машына атрымлівае заданне з дапамогай сістэмы GPS і наносіць на дарогу патрэбныя знакі.


Зараз на прадпрыемстве праходзіць апрабаванне вопытны ўзор, якім ужо зацікавіліся патэнцыйныя пакупнікі з Расіі і Еўропы. Варта сказаць, што за 17 гадоў работы кампанія «СТіМ» стала лідарам сярод пастаўшчыкоў матэрыялаў і тэхнікі для дарожнай разметкі ў адпаведныя арганізацыі Беларусі і Расіі. Брэсцкую гандлёвую марку таксама ведаюць дарожнікі Польшчы, Балгарыі, Іспаніі, Амерыкі, Ірана, Сірыі, Марока. Цяпер у асартыменце створанага менш за два дзесяцігоддзі таму з нуля прадпрыемства налічваецца больш за 30 адзінак тэхнікі і ўвесь комплекс матэрыялаў для разметкі.

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Беспілотнік на дарозе

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.