Вы тут

Лепшыя кадры Белтэлерадыёкампаніі адзначаны ўзнагародамі


Напярэдадні прафесійнага свята — Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі і з нагоды святкавання 60-годдзя Беларускага тэлебачання ў Белтэлерадыёкампаніі прайшла цырымонія ўзнагароджання лепшых супрацоўнікаў.


За высокі прафесіяналізм і вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку і правядзенне тэлевізійных і радыёэфіраў, вытворчасць тэле- і радыёпраграм Залатым Ганаровым нагрудным знакам адзнакі Белтэлерадыёкампаніі ўзнагароджаны старшыня Генадзь Давыдзька, першы намеснік старшыні Аляксандр Саламаха, намеснікі старшыні Марат Маркаў і Вольга Кананюк , генеральны прадзюсар Кірыл Казакоў, галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антон Васюкевіч, намеснік галоўнага дырэктара Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Алена Давідовіч і некаторыя іншыя, у тым ліку кіраўнікі абласных тэлерадыёкампаній і мэтры Беларускага тэлебачання — Уладзімір Навіцкі, Алена Спірыдовіч, Аляксандр Дамарацкі.

Шэраг супрацоўнікаў узнагароджаны Сярэбраным Ганаровым нагрудным знакам адзнакі Белтэлерадыёкампаніі, у іх ліку — кіраўніцтва і журналісты Агенцтва тэлевізійных навін, кіраўнікі і прадстаўнікі ўсіх тэлеканалаў і радыёстанцый, а таксама іншых структурных падраздзяленняў медыяхолдынга, сярод якіх папулярныя вядучыя Дзмітрый Бачкоў, Іван Міхайлаў, Вікторыя Сянкевіч, Алена Насачова, Таццяна Кундалевіч-Някрасава, Вольга Шлягер, Аксана Вечар, Аляксандра Снегіна, Святлана Бароўская, Дзяніс Дудзінскі.

Віншуем калег з ганаровымі ўзнагародамі! Жадаем далейшай паспяховай дзейнасці і новых прафесійных дасягненняў!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.