Вы тут

У Новасібірску даўжніца хавалася ад прыставаў у кучы лінолеума


У Новасібірску даўжніца хавалася ад прыставаў на балконе ў кучы старога лінолеума з вядром на галаве, піша выданне NGS.


Фота vesiskitim.ru

У паведамленні гаворыцца, што жанчына завінавацілася за цяпло і гарачую ваду 50 тыс. расійскіх рублёў.

Як адзначаецца, прыставу адкрыў мужчына, які сказаў, што даўжніцы няма дома, і прапанаваў праверыць гэта.

«Аднак на балконе, схаваўшыся ў кучы старога лінолеума, з вядром на галаве хацела перачакаць візіт судовых прыставаў тая самая жанчына. Маскіроўка ўдалася на славу: толькі мерны рух лінолеума ў такт дыханню выдаў яе», - заявілі прыставы.

Даўжніца патлумачыла, што схавалася, бо не хацела выплачваць доўг. У выніку прыставы арыштавалі бытавую тэхніку і электроніку.

Gazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.