Чэрыкаўскі прывал


У Чэрыкаўскім раёне прайшоў турзлёт для падапечных Цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.


— Мы ўпэўніліся, што рэгулярныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і спортам толькі на карысць у сталым узросце. Здаровы лад жыцця спрыяе павышэнню працаздольнасці і даўгалеццю; а ўдзел у такіх мерапрыемствах дапамагае знаходзіць сяброў і аднадумцаў, — выказала галоўную канцэпцыю мерапрыемства Алена Самалётава, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага веку Чэрыкаўскага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У праграме турзлёту адбыліся спаборніцтвы на пераадоленне паласы перашкод, уменне арыентавацца і мастацтва арганізацыі бівака. Удзельнікі павінны былі таксама прадэманстраваць сваю візітоўку, зрабіць у паходных умовах газету, арганізаваць абед на свежым паветры, праспяваць песню на ваенна-патрыятычную тэматыку.

У нялёгкай, але справядлівай барацьбе за прызавое месца перамагла каманда «SuperStar» з Горак, на другім месцы апынуліся чэрыкаўскія «Эктрэмалкі», на трэцім — каманда з гуллівай назвай «Залатая моладзь» з Магілёва (Кастрычніцкі раён). За актыўны ўдзел і волю да перамогі адзначылі крычаўскую «Усмешку» і кіраўскую «Кіраўчанку».

Ініцыятарамі і арганізатарамі захапляльнага мерапрыемства сталі Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, раённы Цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва і Цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.