Вы тут

Боінг "Белавія" ў новай ліўрэі здзейсніў першы камерцыйны рэйс


Сёння авіялайнер Boeing 737-800, які прыбыў з завода-вытворцы ў новай ліўрэі, здзейсніў першы камерцыйны рэйс, які першапачаткова быў запланаваны на 20 жніўня, але мытныя працэдуры былі завершаны хутчэй чаканых тэрмінаў.


Новы Boeing 737-800 у васільковай ліўрэі авіякампаніі "Белавія" адправіўся ў свой першы палёт па маршруце Мінск Масква Мінск, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Вольга Шчуко. Выбар напрамку для здзяйснення першага камерцыйнага рэйса залежаў як ад гатоўнасці самалёта да выканання рэгулярных рэйсаў, так і ад атрыманых дазволаў ад авіяцыйных уладаў. Міжнародны аэрапорт "Дамадзедава" адзін з першых аэрапортаў, які дазволіў "Белавія" выканаць палёт на новым паветраным судне. Акрамя гэтага сёння ўвечары на дадзеным паветраным судне плануецца выкананне рэйса ў Астану.

Нагадаем, у новых Boeing 737-800 устаноўлены сучасныя пасажырскія салоны Boeing Sky Interior, дызайн і функцыянальнасць якіх прадугледжвае павялічанае месца для ручной паклажы і большая прастора для кожнага пасажыра. Акрамя гэтага ў новых самалётах устаноўлена зменлівае асвятленне, дзякуючы чаму пасажыры лягчэй пераносяць змену гадзінных паясоў.

У бліжэйшы час новае паветранае судна будзе выкарыстоўвацца па такіх кірунках як Масква, Астана і Адэса.

15 жніўня ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" прызямліўся першы Boeing 737-800, які прыбыў з завода-вытворцы (г. Сіэтл, ЗША) у новай ліўрэі "Белавія". Гэта паветранае судна было набыта авіякампаніяй ва ўласнасць за кошт сродкаў, атрыманых ад Банка развіцця. Да канца бягучага года намечана пастаўка яшчэ двух новых аналагічных паветраных судоў, набытых у карпарацыі "Боінг" Грамадзянскія самалёты.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.