Вы тут

Лідары Беларусі і Кітая правядуць сёння ў Пекіне афіцыйныя перамовы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня КНР Сі Цзіньпін правядуць сёння ў Пекіне афіцыйныя перагаворы. Беларускі лідар напярэдадні прыбыў у Кітай з дзяржаўным візітам.


Па выніках перагавораў кіраўнікоў дзяржаў чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. Плануецца, што галоўным дакументам, які характарызуе ўзровень двухбаковых адносін і асноўныя праграмныя напрамкі іх развіцця, стане сумесная дэкларацыя, якую падпішуць лідары дзвюх краін. 

На 29 верасня ў Пекіне ў Аляксандра Лукашэнкі таксама запланаваны сустрэчы са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам і старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэнам.

Напярэдадні прыезду Аляксандра Лукашэнкі ў сталіцу КНР прыбыла прадстаўнічая беларуская дэлегацыя ў складзе членаў урада, кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, дырэктараў буйных прамысловых прадпрыемстваў. У іх адбыўся шэраг плённых рабочых сустрэч і перагавораў з кітайскімі партнёрамі.

Учора ўвечары Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыбыў з дзяржаўным вiзiтам у Кiтайскую Народную Рэспублiку. Самалёт кiраўнiка беларускай дзяржавы зрабiў пасадку ў пекiнскiм аэрапорце Шоуду, паведамляе БЕЛТА.

Напярэдаднi прыезду Аляксандра Лукашэнкi ў сталiцу КНР прыбыла прадстаўнiчая беларуская дэлегацыя ў складзе членаў урада, кiраўнiкоў мiнiстэрстваў i ведамстваў, дырэктараў буйных прамысловых прадпрыемстваў. У iх ужо адбыўся цэлы шэраг плённых рабочых сустрэч i перамоваў з кiтайскiмi партнёрамi.

У прыватнасці, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў сустрэўся з членам Палітбюро ЦК КПК, сакратаром палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК, старшынёй Кітайска-беларускага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве Мэн Цзяньчжу.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.