Вы тут

У Браславе працуе кірмаш на востраве


Адзіны кірмаш у Беларусі, які насамрэч ляжыць на востраве, знаходзіцца ў Браславе.


Калісьці на месцы кірмаша было балота, якое прычыняла гараджанам нямала турбот. Цяпер вакол базарнай плошчы абведзены канал і, каб патрапіць ў цэнтр кірмаша, трэба прайсці праз мост. Пяць пешаходных мастоў звазваюць гандлёвы востраў з “мацерыком”. Чатыры з іх непадобныя  маюць свой дызайн і канструкцыю.

А яшчэ Браслаўскі кірмаш – адзін з самых вялікіх кірмашоў у Віцебскай вобласці, карыстаецца папулярнасцю ў гараджан і жыхароў раёна. Пік гандлю прыпадае на нядзелю. Як правіла, у гэты дзень прыязджаюць гандляры з навакольных райцэнтраў, і асабліва ў восеньскі час – фермеры, садаводы і пчаляры прывозяць свае багатыя ўраджаі.

Анатоль Кляшчук

Выбар рэдакцыі

Культура

Выклік ці новы погляд? Ірына Рамбальская прадставіла незвычайную арт-інтэрвенцыю ў музеі Я.Коласа

Выклік ці новы погляд? Ірына Рамбальская прадставіла незвычайную арт-інтэрвенцыю ў музеі Я.Коласа

Ірына Рамбальская прадставіла незвычайную арт-інтэрвенцыю ў музеі Я.Коласа.