Вы тут

Лiдары дзяржаў — удзельнiц АДКБ зацвердзілі новую стратэгію


Лiдары дзяржаў — удзельнiц Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы зацвердзiлi стратэгiю калектыўнай бяспекi АДКБ да 2025 года на сустрэчы ў Ерэване.

Як паведамiў карэспандэнт БЕЛТА, у час самiту Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заявiў, што АДКБ не трэба чакаць прызнання з боку НАТА. «Мы ўсе канстатавалi, што АДКБ нiхто не хоча прызнаваць, асаблiва НАТА (бачыце, арганiзацыя не тая). Я слухаў гэтыя размовы i думаў: калi мы будзем iх прасiць, каб яны нас прызналi, яны нiколi нас не прызнаюць. Нам трэба зрабiць такiм чынам, каб прымусiць iх прызнаць нашу арганiзацыю», — сказаў Прэзiдэнт Беларусi.


Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў ходзе працяглых перагавораў лiдараў дзяржаў АДКБ у вузкiм складзе бакi абмеркавалi шырокi комплекс тэм i правялi прынцыповы аналiз праблемных пытанняў у свеце. «Прытым па перыметры ўсiх гранiц — i на заходнiм напрамку, i ў Цэнтральнай Азii, у раёне Афганiстана. Абмеркавалi канфлiкты i нявырашаныя праблемы, — адзначыў беларускi лiдар. — Шчыра прызнаюся, што тыя падрыхтаваныя матэрыялы па прыярытэтах нашага старшынства крыху не цягнуць на той узровень абмеркавання, на якi мы выйшлi ў вузкiм коле».

Паводле слоў Прэзiдэнта Беларусi, бакi дамовiлiся, што пры ўдзеле генеральнага сакратара АДКБ Мiкалая Бардзюжы будзе вызначана група ваенных i спецыялiстаў у iншых галiнах. «Прыцягнем да гэтага спецыялiстаў перш за ўсё з Расiйскай Федэрацыi i iншых дзяржаў. I трэба сфармуляваць добрыя прыярытэты, каб наша арганiзацыя выйшла на даволi сур'ёзны ўзровень. Каб яе не баялiся, але паважалi, i мы нiкога не ўгаворвалi, каб нас прызнавалi», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прыярытэты беларускага старшынства ў АДКБ будуць грунтоўна прапрацаваны i даведзены да кiраўнiкоў у краiнах арганiзацыi, дадаў беларускi лiдар. «Лiчу, мы штосьцi добрае можам прапанаваць нашай арганiзацыi ў плане адзiнства i паважання з боку контрпартнёраў», — рэзюмаваў ён.

Прэзiдэнт Арменii Серж Саргсян на вынiковым брыфiнгу для прадстаўнiкоў СМI праiнфармаваў, што на самiце прыняты шэраг сур'ёзных дакументаў i рашэнняў, накiраваных на iстотнае ўмацаванне патэнцыялу арганiзацыi з удасканаленнем механiзмаў калектыўнай бяспекi i рабочых органаў АДКБ.

Прынятую стратэгiю калектыўнай бяспекi АДКБ да 2025 года Прэзiдэнт Арменii назваў адным з самых важных дакументаў самiту. Праца над дакументам доўжылася на працягу некалькiх гадоў.

«Стратэгiя АДКБ фiксуе прыярытэт у дзейнасцi арганiзацыi да 2025 года, замацоўвае арыенцiры далейшага развiцця па ўсiх асноўных напрамках супрацоўнiцтва. Дзяржавы-члены зноў пацвердзiлi сваю рашучасць выбудоўваць адносiны з членамi сусветнай супольнасцi на асновах роўнасцi i непадзельнасцi бяспекi. Устрымлiвацца ад пагрозы сiлай або яе прымянення ў вырашэннi праблем, якiя ўзнiкаюць, аддаючы прыярытэт палiтыка-дыпламатычным метадам», — сказаў Прэзiдэнт Арменii.

Па вынiках сустрэчы таксама прыняты заявы, якiя адлюстроўваюць падыходы краiн АДКБ да асноўных актуальных мiжнародных пытанняў, дадзены ацэнкi бягучай сiтуацыi з улiкам новых пагроз i выклiкаў. Кiраўнiкi дзяржаў яшчэ раз пацвердзiлi ролю АДКБ у якасцi найважнейшага iнструмента, якi спрыяе падтрыманню мiру, стабiльнасцi, забеспячэнню бяспекi, незалежнасцi i суверэнiтэту дзяржаў-членаў.

Падпiсана рашэнне аб канцэпцыi развiцця сiстэмы сумеснай падрыхтоўкi ваенных кадраў, а таксама па стандартызацыi ўзбраення i ваеннай тэхнiкi ў АДКБ.

Акрамя таго, падпiсаны дакументы ў сферы процiдзеяння мiжнароднаму тэрарызму. У iх лiку — Палажэнне аб фармiраваннi адзiнага спiсу арганiзацый, прызнаных тэрарыстычнымi. Серж Саргсян асобна вылучыў рашэнне аб палажэннях, якiя рэгламентуюць дзейнасць Аб'яднанага штаба АДКБ.

Старшынства ў арганiзацыi дамовы аб калектыўнай бяспецы цяпер перайшло ад Арменii да Беларусi.

Загаловак у газеце: Бяспека роўная i непадзельная

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.