Вы тут

Моладзі без вопыту працы прапануюць асвойваць рабочыя прафесіі


З пачатку года на вучнёўскія месцы ў рамках праграмы «Маладзёжная практыка» ўладкавана паўтысячы беспрацоўных выпускнікоў. Большасць з іх — па рабочых спецыяльнасцях.


У Міністэрстве працы і сацабароны адзначаюць, што «Маладзёжная практыка» дапамагае выпускнікам набыць уменні і навыкі работы непасрэдна на вытворчасці, павысіць сваю канкурэнтаздольнасць. Гэта асабліва актуальна для тых, хто скончыў каледж ці ўніверсітэт і не атрымаў месца па размеркаванні. Цяпер, дарэчы, у праграме могуць удзельнічаць і маладыя маці, якія доўгі час не працавалі ў сувязі з доглядам за дзіцем да трох гадоў.

Тэрмін праходжання практыкі — шэсць месяцаў для жыхароў сельскай мясцовасці, а для малых гарадоў — год. Наймальнікам, што прымаюць выпускнікоў на вучнёўскія месцы, часткова кампенсуюць выдаткі на аплату іх працы — у памеры мінімальнага заробку (гэта каля 240 рублёў) і абавязковых страхавых узносаў. Перавагу аддаюць тым прадпрыемствам, якія гатовы ў будучым уладкаваць навічкоў на пастаяннай аснове. Летась, напрыклад, 43 працэнты хлопцаў і дзяўчат пасля праходжання «Маладзёжнай практыкі» замацаваліся на працоўных месцах.

Акрамя гэтага, сёлета ў студзені-верасні 27,6 тысячы школьнікаў і студэнтаў былі часова ўладкаваны ў свабодны ад вучобы час і на летнія канікулы. У асноўным хлопцы і дзяўчаты выконвалі рамонтна-будаўнічыя работы ў класах і аўдыторыях, выраблялі цацкі і сувеніры, азелянялі і добраўпарадкавалі тэрыторыю, вырошчвалі гародніну.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Будучыя цырульнікі і маляры

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.