У Мінску затрыманы 35-гадовы доктар аднаго са сталічных медцэнтраў, які незаконным шляхам выводзіў людзей з запою, выязджаючы да іх дадому.
— Афіцыйна мужчына ажыццяўляў працоўную дзейнасць у медыцынскім цэнтры і займаўся вывадам людзей з запою, а неафіцыйна браў заказы «на зняцце пахмелля» дома. Пры правядзенні дадзенай працэдуры выкарыстоўваўся медыкамент, які валодае псіхатропным эфектам. Натуральна, супрацоўнікі медыцынскага цэнтра не ведалі пра такі занятак калегі, — расказала прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Мужчына быў затрыманы падчас аднаго з візітаў па вуліцы Шчарбакова. У ходзе асабістага вобыску ў доктара канфіскавана восем ампул, 21 таблетка і два шпрыцы з псіхатропным рэчывам.
Заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да пяці гадоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.