Вы тут

У другой палове тыдня ўначы месцамі будзе да мінус 9 градусаў


У апошні тыдзень года чакаецца цёплае, але няўстойлівае надвор'е, паведамляе начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


У першую палову тыдня праз нашы паўночна-ўсходнія раёны будзе рухацца цыклон з боку Балтыйскага мора. Ён прынясе ветранае і цёплае надвор'е. Ужо сёння паўсюдна пройдзе мокры снег і дождж, на асобных участках дарог галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — парывамі да 22 м/с. Тэмпература паветра — 1—4 цяпла. У сераду надвор'е яшчэ мацней сапсуецца, бо на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе кароткачасовы мокры снег. У асобных раёнах прагназуецца мяцеліца, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы і раніцай на значнай частцы тэрыторыі, а ўдзень — у асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла.

Ужо з чацвярга на Беларусі чакаецца рост атмасфернага ціску і паляпшэнне надвор'я. Вецер сціхне, ападкаў стане менш, будзе халадней. У чацвер уначы і раніцай у асобных раёнах краіны чакаецца невялікі кароткачасовы снег.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у навагоднія святы чакаецца не зусім зімовае, але спакойнае надвор'е. У суботу і нядзелю ў асобных раёнах краіны магчымы кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На выключаюць сіноптыкі слабыя туман і галалёд, а на дарогах галалёдзіцу. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, а па поўдні пры праясненнях — да 7 марозу. Праўда, удзень прагназуецца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Адліга на фоне ветру

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.