Вы тут

Арыстакрат арыштаваны за вырошчванне канопляў


Спадчыннік старадаўняга роду італьянскіх арыстакратаў 33-гадовы Андрэа Адэскалькі арыштаваны за вырошчванне канопляў у радавым замку, паведамляе газета Іl Mattіno.


Парнік з забароненымі раслінамі быў абсталяваны ў адным з пакояў замка. У ім выяўлена 35 кустоў метровай вышыні. Там жа былі знойдзены расфасаваныя і прыгатаваныя да продажу наркотыкі. Пры вобыску ў князя былі знойдзены яшчэ марыхуана і гашыш. Арыстакрату прад'яўлена абвінавачванне ў захоўванні наркатычных рэчываў з мэтай збыту. Яго вырашылі змясціць пад хатні арышт.

Гісторыя роду Адэскалькі прасочваецца з 1290 года. Да яго належаў у тым ліку Папа Рымскі Інакенцій XІ (1676—1689 гады). Сям'я належыць да «чорнай шляхты» — яе нашчадкі маюць падвойнае грамадзянства Італіі і Ватыкана і, адпаведна, могуць уступаць у дваранскую гвардыю Святога Прастола. Замак Адэскалькі размешчаны ў курортным горадзе Санта Марынела.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Не княжацкая справа

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.