Вы тут

Уладзімір Андрэйчанка правёў прыём у Докшыцах


Спікер ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка выслухаў грамадзян у Докшыцах.


Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу падзякавалі за ўдзел у станоўчым вырашэнні пытання прыватызацыі жылля ў інтэрнаце. Тутэйшыя жыхары разлічваюць і на аказанне дапамогі ў забеспячэнні жылога будынка цэнтралізаванай падачай вады. Ёсць надзея на падтрымку ў крэдытаванні будаўніцтва індывідуальнага жылля. Спікер узяў «на заметку» і пытанне магчымай дапамогі ў рамонце і аснашчэнні абсталяваннем Полацкага міжраённага анкалагічнага дыспансера.

Каментуючы прадстаўнікам СМІ вынікі прыёму, Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што людзі чакаюць канкрэтных адказаў на пытанні, якія іх хвалююць. І дзяржаўным служачым неабходна выконваць абяцанні, калі яны дадзены. Калі ж з-за недахопу фінансаў або праз іншыя нюансы немагчыма вырашыць праблему, нельга гуляць у папулізм.

Спікер парламента адзначыў, што самі грамадзяне павінны браць удзел у вырашэнні камунальных і іншых праблем. Дзяржава, калі ёсць для гэтага законныя падставы і магчымасці, дапаможа, але і жыхары абавязаны ўносіць сваю лепту ў канструктыўнае супрацоўніцтва з уладай.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Вырашэнне праблем павінна быць сумесным

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.