Вы тут

Будуць выдадзены «Выбраныя творы» Янкі Брыля


Юбілеі класікаў айчыннай літаратуры стануць чарговай нагодай праявіць увагу да беларускай літаратуры ў 2017 годзе. Янку Купалу — 135 гадоў з дня нараджэння. Столькі ж — і Якубу Коласу. У 2017 годзе — 105 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Максіма Танка. А яшчэ — 100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля. І — 90 гадоў з дня нараджэння Алеся Адамовіча.


Лепшым падарункам да гэтых не толькі гісторыка-літаратурных, але і важкіх асветніцкіх дат будзе, канешне ж, перавыданне твораў лепшых пісьменнікаў Беларусі. Такія кнігі і запланаваны ў дзяржаўных выдавецтвах краіны. Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб выданні ў 2017 годзе «Выбраных твораў» Янкі Брыля, кнігі вершаў Пімена Панчанкі «Сэрца маё». Выйдуць у «Мастацкай літаратуры» зборнікі Якуба Коласа «Вобразы мілыя роднага краю...» і Янкі Купалы «Для тых, якіх люблю».

А ў «Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі» запланаваны да выдання персанальныя энцыклапедыі «Якуб Колас» і «Янка Купала».

Сяргей Шычко

Загаловак у газеце: Падарунак купалаўскаму году

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.