Выступаючы на ім, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што мінулы год не быў простым, не ўсё ўдалося ажыццявіць.
Зрэшты, каму як не беларусам ведаць, што цяжкасці гартуюць. «Мы бачым мэту і тое, што трэба для яе дасягнення. Якім будзе заўтра нашай краіны, залежыць толькі ад таго, з якой аддачай мы будзем працаваць сёння, — адзначыў Прэзідэнт. — На баявым пасту і на дзяжурстве, у бальнічнай палаце і ў тэлевізійнай студыі, на сцэне і спартыўнай арэне — кожны павінен адчуваць адказнасць за лёс краіны. У гэтым і ёсць наша сіла і наша будучыня».
Святкаванне старога Новага года — адна з традыцый суверэннай Беларусі. І гэтая тэма — суверэнітэту і незалежнасці — часта закранаецца апошнім часам у СМІ. Пра тое часта гаворыць і Прэзідэнт. «Гэта не таму, што нам нехта пагражае», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Людзі, паводле яго слоў, не павінны забываць, што магчымасць стварыць першую сваю незалежную суверэнную дзяржаву лёс падарыў беларускаму народу праз доўгія гады. «Мы з вамі зрабілі яе», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя, высокі прафесіяналізм пры асвятленні найважнейшых падзей сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця краіны, дасягненне высокіх творчых і спартыўных вынікаў.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.