Вы тут

Як павысіць якасць жыцця людзей з інваліднасцю?


Пачалося грамадскае абмеркаванне праекта Нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў у Беларусі.


Усе прапановы, якія паступяць ад дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў, усіх зацікаўленых жыхароў краіны, будуць прааналізаваны, і з іх улікам дакумент будзе дапрацаваны і накіраваны ва ўрад.

Праект Нацыянальнага плана падрыхтавалі спецыялісты Навукова-даследчага інстытута працы — была сфарміравана рабочая група, у склад якой уключаны прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў, а таксама ПРААН і ЮНІСЕФ.

— Наша краіна вельмі адказна падышла да падпісання Канвенцыі аб правах інвалідаў, — кажа адзін з распрацоўшчыкаў праекта Нацыянальнага плана, начальнік аддзела даследаванняў рынку працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва НДІ працы Ганна Закрэўская. — Мы ўзялі на сябе абавязацельствы па выкананні палажэнняў Канвенцыі толькі тады, калі стварылі ўсе ўмовы для яе рэалізацыі. Што датычыцца праекта Нацыянальнага плана, то гэта стратэгічны дакумент, які павінен забяспечыць прававыя, арганізацыйныя і іншыя ўмовы для рэалізацыі правоў інвалідаў.

Адно з самых важных такіх правоў — гэта забеспячэнне роўнасці і абарона ад любой дыскрымінацыі па прыкмеце інваліднасці. Для таго каб пашырыць даступнасць асяроддзя, будзе распрацаваны механізм аказання сітуацыйнай дапамогі ў пераадоленні бар'ераў, якія замінаюць атрыманню інвалідамі паслуг нароўні з іншымі грамадзянамі, а таксама індывідуальных мер іх падтрымкі і суправаджэння ў канкрэтных сітуацыях у паўсядзённым жыцці. Усе паслугі павінны быць максімальна адаптаваны да асаблівых патрэб інвалідаў.

Азнаёміцца з праектам Нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў можна на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Заўвагі і прапановы па праекце можна накіроўваць у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны да 14 лютага 2017 года (уключна) на электронны адрас: OSZ@mіntrud.by з паметкай «Аб падрыхтоўцы праекта Нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў».

Святлана Бусько

busko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ёсць усе ўмовы

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.