Вы тут

У Алматы пройдзе ІX Міжнародная кніжная і паліграфічная выстаўка


6 красавіка ў Алматы (Казахстан) пачынае сваю работу ІХ Міжнародная кніжная і паліграфічная выстаўка «Па Вялікім Шоўкавым шляху». Удзел у ёй прымаюць і прадстаўнікі Беларусі кніжнай.


У праграме выстаўкі — сустрэча з вядомым паэтам Мухтарам Шаханавым. У першы дзень будзе прэзентаваны стэнд Рэспублікі Беларусь «500-годдзе беларускага кнігадрукавання». Расійская Федэрацыя па традыцыі пазнаёміць з Выдавецкай праграмай урада Масквы. Расійскі крытык, літаратуразнаўца Наталля Іванова прадставіць сваю кнігу «Такое літаратурнае жыццё». Са сваімі новымі творамі гасцей выстаўкі пазнаёміць славуты казахскі паэт Алжас Сулейменаў, якога добра ведаюць і ў Беларусі. У перакладзе Міколы Мятліцкага яго вершы друкаваліся ў часопісе «Полымя». Алжас Сулейменаў параўнальна нядаўна правёў свой творчы вечар у Доме літаратара ў Мінску.

Асобны рэй па традыцыі на выстаўцы будуць весці літаратуразнаўцы. Казахскія сябры, несумненна, успомняць і беларускі інтэрнэт-партал «Сугучча: літаратура і публіцыстка краін Садружнасці». На гэтым рэсурсе, заснаваным Выдавецкім домам «Звязда», ёсць адмысловыя старонкі «Літаратурны Казахстан», «Свет Мухтара Ауэзава», «Немат Келімбетаў» (між іншым, «Звязда» ў перакладзе на беларускую мову выдала тры кнігі Немата Келімбетава — «Не хачу губляць надзею», «Лісты да сына», «Зайздрасць»), «Абай крочыць па планеце».

Шмат увагі на выстаўцы ўдзелена вучэбнай, адукацыйнай літаратуры. Відавочна, гэта падказка і для беларускага боку — з чым ехаць у розныя краіны, што перш-наперш прэзентаваць у кніжным свеце.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Вялікі Шоўкавы шлях: кніжнае прачытанне

Выбар рэдакцыі

Культура

Мінск 1941. Як гэта было

Мінск 1941. Як гэта было

Неба пачарнела ад самалётаў.

Палітыка

​Дэпутаты прынялі ў першым чытанні змены ў законы аб ахове суверэнітэту і канстытуцыйнага строю

​Дэпутаты прынялі ў першым чытанні змены ў законы аб ахове суверэнітэту і канстытуцыйнага строю

У Палаце прадстаўнікоў праходзіць чарговае пасяджэнне пятай сесіі.

Грамадства

Ігар Петрышэнка: ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць сумленнай!

Ігар Петрышэнка: ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць сумленнай!

Сацыяльнае дыстанцыраванне і напаўняльнасць да 50 чалавек — такія патрабаванні да аўдыторый ЦТ.

Культура

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

Яны яшчэ не ведалі, што наперадзе — доўгія тры гады жыцця пад акупацыяй.