Вы тут

У суботу — дажджы і нават мокры снег


Напрыканцы тыдня надвор'е паказала свой веснавы няўстойлівы характар. У пятніцу атмасферны фронт перамесціцца на ўсход краіны, пасля чаго на тэрыторыю Беларусь будуць паступаць паветраныя масы з Заходняй Еўропы, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.


У суботу і нядзелю будзе халаднавата. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла, удзень — ад плюс 6 да плюс 12 градусаў. Па паўднёвым захадзе чакаецца крыху цяплей, калі ўначы будзе 4—5 цяпла, а ўдзень — да плюс 15 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, ужо ў панядзелак чакаецца цёплае, пераважна без ападкаў надвор'е. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў. Удзень — 10—17 цяпла, а па паўднёвым захадзе — нават да плюс 21 градуса. І ў аўторак уначы вялікая частка краіны застанецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, але ўдзень надвор'ем будзе кіраваць атмасферны фронт, які рухаецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Таму ўначы ў крайніх паўночна-заходніх раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём па паўднёвым усходзе магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе 2—9 цяпла, удзень — ад плюс 8 да плюс 15 градусаў. Толькі па паўднёвым усходзе максімальная тэмпература складзе да 20 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Цяпло вернецца

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.