Вы тут

Прылада «панюхае» падгузак


Карэйскі стартап Monіt стварыў прыбор, які вызначае час для замены падгузка ў дзіцяці. Праца з прыладай адбываецца праз спецыяльную праграму для смартфона, піша TechCrunch.


Як адзначаецца, бацькам зараз не прыйдзецца нюхаць падгузак, за іх гэта зробіць навамодны гаджэт: пры працы ён ацэньвае склад паветра, тэмпературу і вільготнасць. Пасля гэтага прылада адпраўляе на смартфоны бацькоў паведамленне аб неабходнасці памяняць памперс. Пры гэтым прыбор можна размяшчаць на вопратцы немаўляці. «Мне было цяжка зразумець сваіх дзяцей, таму што я не ведаў, з-за чаго яны плакалі, чаму крычалі, не спалі. Я вельмі хацеў зразумець іх паводзіны», — расказаў заснавальнік стартапа Тоні Парк.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.