Вы тут

Пояс у варажбітак забіраў сілы, а простым людзям іх даваў


У Вілейскім раённым цэнтры рамёстваў, што ў аграгарадку Ізбіно, захоўваецца віты пояс, які ўнесены ў рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцяў Вілейшчыны. Такіх паясоў у рэгіёне засталося мала, зрэшты, як і майстрых, што валодаюць гэтым рамяством. Вілейскія варыянты тэхнік вырабу вітых паясоў могуць трапіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай нематэрыяльнай спадчыны. Ва ўсякім выпадку адпаведныя дакументы ўжо падрыхтаваны для разгляду Рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.


— У нашым рэгіёне найбольш пашыраны былі чатыры спосабы пляцення паясоў: вузламі, як у вёсцы Кішкарэпы, на прутках, як у Лядах, у чатыры пучкі, кругавыя або на дошчачцы, — адзначыла метадыст Цэнтра рамёстваў Алена Кісялёва.

Беларускі пояс страціў сваё першапачатковае прызначэнне, як элемент адзення. Але ўсё больш увагі не толькі спецыялістаў, але і простых людзей прыцягвае як мастацкі твор. У Вілейскім цэнтры рамёстваў ёсць супрацоўнікі, якія засвоілі тэхніку вырабу паясоў. Яны дзеляцца сваім уменнем з дарослымі і дзецьмі, ладзяць пазнавальныя праграмы па гісторыі стварэння традыцыйных для гэтай мясцовасці паясоў.

Паясы для нашых продкаў былі не толькі элементам упрыгажэння, але і своеасаблівым абярэгам ад злых сіл, няшчасных выпадкаў і хвароб.

Лічылася, што кожны прыстойны чалавек павінен быць падпяразаны поясам. Выйсці без яго ў людзі — значыць, паказаць непавагу да іншых. А вось вядзьмаркі, знахаркі, варажбіткі пояс не насілі, паколькі ён, згодна з народным павер'ем, забіраў чароўныя сілы.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вяртанне да традыцый

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.