Вы тут

Пасяджэнне Парламенцкага камітэта ЦЕІ адбудзецца 30 мая ў сталіцы


Аб гэтым учора заявіў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл МЯСНІКОВІЧ на сустрэчы з пасламі дзяржаў — членаў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. На рабочай нарадзе абмяркоўвалі пытанні па падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэння Парламенцкага камітэта.


Цэнтральнай тэмай пасяджэння стане «Інтэлектуалізацыя эканомікі ў рэгіёне ЦЕІ: інавацыйная вытворчасць, кіраванне і чалавечы капітал». На сённяшні дзень у сустрэчы пагадзіліся прыняць удзел 11 краін. «Па наяўных у мяне сёння звестках, пацвярджэнне ёсць ад Аўстрыі, Італіі, Сербіі, Славеніі, Румыніі, Польшчы, Малдовы, Харватыі, Балгарыі, Славакіі і Венгрыі», — паведаміў Міхаіл Мясніковіч.

— Мы, вядома, вельмі зацікаўлены ў тым, каб як мага актыўней уключацца ў эканамічныя і сацыяльныя сувязі ў Еўропе, — сказаў спікер верхняй палаты. — У першую чаргу гэта Цэнтральная і Усходняя Еўропа, паколькі ЦЕІ прадстаўляе менавіта гэтае кола дзяржаў.

Кіраўнік Савета Рэспублікі таксама дадаў, што ўсяго ў праграме плануецца больш за 20 мерапрыемстваў, пры гэтым частка з іх пройдзе не ў Беларусі, а ў Вене, Венецыі, Зальцбургу і іншых еўрапейскіх гарадах. 8 чэрвеня ў Мінску пройдзе міністэрская канферэнцыя па тэматыцы ўзаемасувязяў і сумяшчальнасці ў рэгіёне ЦЕІ «Наводзячы масты паміж Еўропай і Азіяй», а 22 чэрвеня ў сталіцы адбудзецца сустрэча міністраў замежных спраў краін Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. Акрамя таго, у лістападзе ў Мінску плануецца пасяджэнне Парламенцкай асамблеі ЦЕІ.

Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва — гэта арганізацыя, створаная ў 1989 годзе для садзейнічання развіццю ўстойлівых сувязяў паміж дзяржавамі Цэнтральнай, Заходняй і Усходняй Еўропы ў галіне палітыкі, эканомікі і культуры, а таксама для недапушчэння з'яўлення новых раздзяляльных ліній у еўрапейскім рэгіёне. Сёння ў ЦЕІ налічваецца 18 краін-удзельніц. Беларусь стала членам арганізацыі ў чэрвені 1996 года, а ў 2017-м упершыню прыняла на сябе місію старшынства ў форуме.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Карысныя сувязі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.