Вы тут

Беларусь па-ранейшаму застаецца прыхільнай шматбаковаму супрацоўніцтву


Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь выступіў з заявай у сувязі з прыпыненнем удзелу Рэспублікі Беларусь у Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве.


Фота: БелТА

«Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з абурэннем і асуджэннем успрымае палітызаванае рашэнне Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы (ЦЕІ) аб прыпыненні ўдзелу нашай краіны ў дзейнасці ЦЕІ пад надуманай падставай — нібыта з прычыны падтрымкі Беларуссю агрэсіі супраць Украіны. Даводзім да ведама дзяржаў — членаў ЦЕІ: Рэспубліка Беларусь не з’яўляецца ўдзельнікам ваенных дзеянняў ва Украіне. Наадварот, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ініцыяваў мірныя расійска-ўкраінскія перагаворы, тры раунды якіх адбыліся на тэрыторыі нашай краіны», — сказана ў заяве. 

Прыпыненне ўдзелу Беларусі ў ЦЕІ ў Савеце Рэспублікі назвалі неабдуманым і направамерным крокам, які разбурае асновы партнёрства і даверу, плённага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, якія выбудоўваюцца на працягу 30 гадоў Беларуссю і гэтай арганізацыяй. Прэзідыум Савета Рэспублікі нагадаў, што Беларусь — актыўны ўдзельнік ЦЕІ, старшынствавала ў арганізацыі ў 2017 годзе і садзейнічала пашырэнню рэгіянальнага супрацоўніцтва праз рэалізацыю сумесных праектаў у сферах энергетыкі, транспарту, лагістыкі, адукацыі, малога і сярэдняга бізнесу. Беларускія парламентарыі ўдзельнічалі у пасяджэннях Парламенцкага камітэта і Парламенцкай асамблеі ЦЕІ.

«Разглядаем дзеянні ЦЕІ ў дачыненні да Беларусі як адступленне ад асноўных прынцыпаў арганізацыі, закліканых забяспечваць пераадоленне раздзяляльных ліній у Еўропе і непрымяненне метадаў палітычнага і эканамічнага ціску, якія супярэчаць міжнароднаму праву. Рэспубліка Беларусь па-ранейшаму застаецца прыхільнай шматбаковаму супрацоўніцтву ў інтарэсах нашага кантынента. Упэўненыя, што разумны сэнс павінен узяцца верх і Цэнтральна-Еўрапейская Ініцыятыва зноў заявіць пра сябе як сур’ёзная арганізацыя з шырокім складам удзельнікаў, не залежная ад імгненных кан’юнктурных інтарэсаў асобных краін, здольная захаваць свой аб’яднальны патэнцыял і ўнесці дастойны ўклад у справу забеспячэння бяспекі і міру ў Еўропе», — падкрэслілі ў Савеце Рэспублікі. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.