Беларуская чыгунка прызначыла на 8—9 лiпеня дадатковыя цягнiкi да вёскi Александрыя Шклоўскага раёна.
У гэтыя днi тут адбудзецца свята «Купалле» («Александрыя збiрае сяброў»). Для перавозкi ўдзельнiкаў i гасцей мерапрыемства магiстраль i прызначае дадатковыя цягнiкi рэгiянальных лiнiй эканом-класа. Яны будуць курсiраваць па маршруце Магiлёў — Шклоў — Копысь (вёска Александрыя) — Шклоў — Магiлёў i Орша — Копысь — Орша. З больш падрабязным раскладам руху дадатковых цягнiкоў можна азнаёмiцца ў касах i на сайце Беларускай чыгункi.
Сяргей РАСОЛЬКА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».