Вы тут

У Віцебску працуе выстава «Долары краін свету канца XІX — XXІ ст»


У Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання працуе выстава «Долары краін свету канца XІX — XXІ стагоддзя».


Грошы для нябожчыкаў, якія вырабляюць у Кітаі.

Аказваецца, ёсць спецыяльныя долары, якія ў Кітаі «дораць» нябожчыкам. Калі такі сувенір падарыць жывому, крыўда будзе на ўсё жыццё. А ў ЗША праз два гады пасля смерці прэзідэнта традыцыйна вырабляюць памятныя манеты з выявай яго профілю. І тое, што існуе купюра вартасцю 1 мільён долараў, зусім не байка. Такія ёсць у калекцыі членаў клуба мільянераў. Дарэчы, як і 100-тысячная банкнота. Спецыяльныя долары вырабляюцца нават для тых, хто хоча падтрымаць даследаванні ў Антарктыдзе...

Віцебскі калекцыянер Леанід Ялаў пачаў калекцыянаваць долары яшчэ ў савецкія гады. Тады, нагадаю, іх нельга было легальна вывезці за мяжу, прывезці, прадаць. Знаёмы прывёз з замежнай камандзіроўкі. 1-доларавая банкнота стала пачаткам калекцыі. На выставе можна ўбачыць больш за 250 экспанатаў. Прадстаўлены долары ЗША, Канады, краін Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Аўстраліі і Акіяніі. Усюды ў гэтай валюты свой індывідуальны і арыгінальны дызайн. У наш час долар выкарыстоўваюць у 26 краінах.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanski@zviazda.by

Загаловак у газеце: Навошта нябожчыку... долары?

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.