Вы тут

Максімальная тэмпература ў сераду будзе толькі 14—21 цяпла


З сярэдзіны тыдня ў нашай краіне істотна пахаладае, паведамляе начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Праз нашу краіну будзе праходзіць халодны атмасферны фронт. Услед за ім пачне паступаць халоднае паветра з паўночнага захаду Еўропы, што прывядзе да паніжэння тэмпературы, а парывісты паўночны вецер узмоцніць адчуванне холаду.

А сёння ў Беларусі будзе цёпла. У краіне захаваецца цёплая паветраная маса, а па захадзе адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Удзень па захадзе нашай тэрыторыі чакаюцца дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўдзень будзе трымацца ад плюс
23 да плюс 29 градусаў, а ў заходніх раёнах ужо менш — 19—22 цяпла. Далей чакаецца пахаладанне. У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 11—18 цяпла, удзень — ад плюс 14 да плюс 21 градуса.

Атмасферныя франты ад цыклона над поўначчу Еўропы будуць кіраваць нашым надвор'ем у чацвер. Уначы ў асобных раёнах, а днём пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі магчымы навальніцы, у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—14 цяпла. Удзень будзе ад плюс 15 да плюс 22 градусаў, а на поўдні — да 24 цяпла.

У пятніцу стане яшчэ халадней. Тады ўначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а удзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах месцамі навальніцы, пераважна па паўночнай частцы краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 9—16 цяпла, удзень — ад плюс 12 да плюс
18 градусаў, па поўдні — да плюс 20 градусаў.

Згодна з доўгатэрміновым прагнозам айчынных спецыялістаў, у суботу надвор'е будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску. Уначы будзе пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах, у асноўным па захадзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—11 цяпла. Удзень прагназуецца ад плюс 14 да плюс 20 градусаў, па поўдні — да 22 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Вецер з поўначы

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.