Наведвальнік кінатэатра ў нямецкім горадзе Аснабрук выпадкова распыліў пярцовы газ, спрабуючы адкрыць бутэльку піва, паведамляе Аssосіаtеd Рrеss.
Падчас вячэрняга сеанса 29-гадовы мужчына выкарыстаў газавы балончык, каб адкрыць бутэльку, і зламаў яго. Па глядзельнай зале хутка распаўсюдзіўся газ, і дзвюм сотням гледачоў прыйшлося эвакуіравацца. Менеджар кінатэатра выклікаў паліцыю, адкрыў вокны і прапанаваў пацярпелым напоі. Праз паўгадзіны гледачы вярнуліся ў залу і працягнулі глядзець фільм, медыцынская дапамога нікому не спатрэбілася.
Іван КУПАРВАС
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?