Вы тут

Французскі спецназ памыліўся кватэрай


Супрацоўнікі французскага атрада спецыяльнага прызначэння RАІD у горадзе Эм узялі штурмам выпадковую кватэру, паведамляе Lа Vоіх dе Nоrd.


Гаспадыня дома пачула шум каля ўваходных дзвярэй і вырашыла паглядзець, што адбываецца. «Я зрабіла крок назад, і ў гэты момант дзверы выбухнулі. Я толькі паспела дабегчы да пакоя, дзе гуляла мая маленькая дачка, схапіць яе і ўціснуцца ў крэсла», — расказала францужанка. Пасля ў кватэру ўварваліся байцы спецназа, якія павалілі на падлогу галаву сямейства, надзеўшы на яго наручнікі. Аднак ужо праз некалькі хвілін спецназаўцы зразумелі, што памыліліся дзвярыма, — кватэра, дзе знаходзіўся злачынец, была на іншым паверсе. Праз некалькі хвілін паліцэйскія праніклі ў патрэбнае жыллё, дзе знайшлі зброю і наркотыкі.

Пацярпелыя муж і жонка кансультуюцца з адвакатам.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.