Вы тут

Як прафсаюзы падтрымліваюць пажылых


Яшчэ ў 2015 годзе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, БРСМ і Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў падпісалі пагадненне, каб разам павышаць узровень сацыяльнай абароненасці пажылых людзей, весці работу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Падчас сустрэчы прадстаўнікі названых арганізацый абмеркавалі вынікі гэтага года і планы на наступны.


— На прафсаюзныя і маладзёжныя аб'яднанні ўскладзена адказнасць за падтрымку пенсіянераў, якія раней працавалі на прадпрыемствах. Людзі не павінны заставацца ў адзіноце, важна, каб яны атрымлівалі дапамогу — маральную і матэрыяльную, — адзначыў старшыня савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатоль АДОНЬЕЎ. — Цяпер маладзёжныя валанцёрскія атрады дапамагаюць пажылым падрыхтавацца да зімы — прывозяць ім на дом прадукты, закупляюць лекі.

Нормы па падтрымцы сталых грамадзян уключаюць у калектыўныя дагаворы. Яны прадугледжваюць адрасныя выплаты, уручэнне падарункаў да свят і юбілеяў, вырашэнне пытанняў аздараўлення і лячэння, апрацоўку прысядзібных участкаў і многае іншае.

— Наш прафсаюз налічвае 1014 пенсіянераў, 31 з якіх — ветэран вайны. У калектыўным дагаворы мы прадугледзелі шмат пунктаў па сацыяльнай дапамозе гэтай катэгорыі, — расказвае старшыня прафкама прадпрыемства «Керамін» Аляксандр КУРЧЫЦКІ. — Так, калі чалавек выходзіць на пенсію, яму выплачваецца выхадная дапамога — адна з паловай мінімальнай заработнай платы за кожны адпрацаваны на прадпрыемстве год. Амаль кожны месяц мы арганізуем вечары сустрэч ветэранаў (перапынак робім толькі на дачны сезон), па святах ладзім канцэрты.

Яшчэ адзін кірунак сумеснай работы — захаванне і аднаўленне культурна-гістарычнай спадчыны, святыняў і духоўных каштоўнасцяў. На працягу многіх гадоў прафсаюзы сумесна з працоўнымі калектывамі, моладдзю і ветэранамі прыводзяць у парадак помнікі, мемарыялы, месцы пахаванняў. Налета, акрамя працягу ўжо традыцыйных праектаў «Кветкі Вялікай Перамогі», «Захаваем памяць на вякі», «Адзінокім ветэранам наш клопат», плануецца правесці памятныя мерапрыемствы да 75-годдзя Хатынскай трагедыі.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Прадукты на дом і ўвага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.