Вы тут

Каля Мінскага трактарнага завода адкрылася фотавыстава пра здароўе


Героямі фотапраекта, разгорнутага пад адкрытым небам па ініцыятыве Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, сталі жыхары Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, якія ўсур'ёз і надоўга заняліся сваім здароўем ды спрабуюць натхніць на добрую справу іншых.


Да 17 снежня фотавыстава будзе па чарзе размяшчацца на пляцоўках перад буйнымі прадпрыемствамі Мінска. На адкрыцці 29-га лістапада каля Мінскага трактарнага завода ўдзельнікі ініцыятыўных груп БТЧК правялі майстар-класы па скандынаўскай хадзе, арганізавалі актыўныя народныя гульні. Наведвальнікаў чакалі конкурсы і падарункі. 3 снежня выстава пераедзе да Мінскага аўтамабільнага завода, дзе прабудзе да 9 снежня. Выніковай кропкай размяшчэння стане пляцоўка перад Мінскім заводам колавых цягачоў (з 10 па 17 снежня). Затым выстава адправіцца ў падарожжа па рэгіёнах.

Святлана БАРЫСЕНКА

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.