Вы тут

Цыкл фільмаў «Тварам да твару» перамог на фестывалі «Вечны агонь»


Цыкл дакументальных фільмаў «Тварам да твару», зняты тэлеканалам «Беларусь 24», з перамогай вярнуўся з ІХ Міжнароднага фестывалю ваенна-патрыятычных фільмаў і праграм «Вечны агонь», які праходзіў сёлета ў Валгаградзе да 75-годдзя Сталінградскай бітвы.


У 9 намінацыях конкурсу ўдзельнічалі больш як 260 дакументальных стужак з розных краін. Фільм «Тварам да твару. Подзвіг Новікава», які расказвае пра гераічны лёс аднаго з брэсцкіх пагранічнікаў лейтэнанта Новікава, атрымаў першы прыз за графічнае афармленне і дызайн.

Дарэчы, ужо ў студзені 2018 года «Беларусь 24» прадставіць гледачам другі сезон дакументальнага праекта і раскажа пра баявы шлях 86-га Аўгустоўскага пагранатрада, спадчыннікам якога лічыцца Гродзенская пагранічная група.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Глядзець. Помніць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.