Вы тут

Органам ЗАГС — 100 гадоў


Загсы займаюць першае месца сярод дзяржаўных органаў, якія аказваюць паслугі насельніцтву, па якасці сервісу, сведчаць вынікі апытання. Яно і не дзіва, паколькі ўсе самыя важныя падзеі чалавечага жыцця: нараджэнне, рэгістрацыя шлюбу, юбілеі праходзяць ва ўрачыстай абстаноўцы у гэтых установах. А на днях самі органы загс адзначылі вялікае свята — 100-годдзе свайго існавання.


Гісторыя загсаў пачалася 18 снежня 1017 г. прыняццем Дэкрэта “Аб грамадзянскім шлюбе, а дзецях і а вядзенні кніг актаў стану” і Дэкрэта “Аб скасаванні шлюбу”, падпісанага днём пазней. З тых часоў цырымоніі сталі больш ліберальнымі і крэатыўнымі. Шлюбам можна абрацца ў выбраным маладажонамі месцы незалежна ад рэгістрацыі і нават па-за межамі краіны.

— Кожны кіраўнік загсу хоча прыўнесці ў цырымонію нешта сваё, каб у яго аддзеле праходзілі непадобныя і незабыўныя мерапрыемствы, каб людзі з удзячнасцю ўспаміналі гэтыя хвіліны, — расказаў міністр юстыцыі Беларусі Алег СЛІЖЭЎСКІ. — Вельмі запатрабаваны цяпер выязныя цырымоніі абрання шлюбам, калі мерапрыемства праходзіць ў нейкіх культурных ці гістарычных месцах, або проста прыгожых і знакавых для маладажонаў. Сучасныя органы загс гібкія ў прадстаўленні такіх паслуг.

Мінюст не пакінуў без увагі творчы падыход кіраўнікоў загсаў і аб’явіў агляд-конкурс прафесійнага майстэрства. На святкаванні 100-годдзя крэатыўных супрацоўнікаў узнагародзілі пачэснымі граматамі за арганізацыю лепшай цырымоніі абрання шлюбам і лепшую рэгістрацыю нараджэння. Самыя выбітныя прадстаўнікі прафесіі атрымалі нагрудныя знакі “За адзнаку”.

Цэлы год у Беларусі праходзілі мерапрыемствы ў гонар 100-годдзя. Кожная сотая рэгістрацыя шлюбу і кожная сотая рэгістрацыя нараджэння дзіцяці адзначаліся асабліва ўрачыста, з удзелам мясцовай і рэспубліканскай улады. Сёлета ў Мінску зарэгістравана больш за 15 тысяч шлюбаў, 8 тысяч з якіх — урачыстыя.

Самі работнікі загсаў кажуць, што “нават вялізны аб’ём папяровай працы, які застаецца па-за межамі ўрачыстай цырымоніі, стаецца нязначным, калі бачыш настрой на тварах тых, хто ўваходзіць у залу, і хочацца працаваць яшчэ столькі ж”.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.