Вы тут

Байбак рукі распускае


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

байба́к — у пераносным сэнсе так скажуць пра гультая. Байбак у прамым сэнсе — гэта жывёліна атрада грызуноў, якая ўвосень і зіму спіць;

ба́рва — чырвань, густа-чырвоны колер;

це́рніца — прылада, якой труць лён;

жох — хітры чалавек: ашуканец, прайдзісвет;

сыта́ — беларускі напой: вада з мёдам;

валато́ўка (устарэлае) — курган, у якім пахаваны легендарныя асілкі-волаты.

Распускаць рукі — 1) біцца. 2) дазваляць сабе празмерныя вольнасці. Беларусы яшчэ скажуць: даваць волю рукам, лічыць зубы. Рускія: считать рёбра.

З голымі рукамі — 1) застацца, прыйсці, вярнуцца ні з чым. 2) нічога не маючы пры сабе, без усякай зброі. Беларускія адпаведнікі: без штаноў, з носам, на бабах. Рускі: у разбитого корыта.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.