Вы тут

У Брагінскім раёне воўк напаў на людзей


У гарадскім пасёлку Камарын Брагінскага раёна воўк напаў на двух мужчын. Паведамленне пра тое, што жывёла, падобная да шэрага драпежніка, напала на першага з мужчын на аўтастанцыі ў цэнтры гарпасёлка, паступіла ў міліцыю ў 6.30.


Паводле інфармацыі УУС Гомельскага аблвыканкама, звер укусіў вяскоўца за руку і ўцёк. Запісы з камер відэаназірання паказалі, што гэта быў сапраўды воўк. Праз 40 хвілін у міліцыю паведамілі, што жывёла ходзіць па аўтазаправачнай станцыі на ўскраіне пасёлка. Драпежнік перавярнуў бак, а калі да гандлёвага пункта пад'ехаў на веласіпедзе мясцовы жыхар, накінуўся і на яго і таксама ўкусіў за руку. Мужчына паспрабаваў адбіцца ад ваўка. У нейкі момант жывёла адбегла, і супрацоўніца АЗС змагла ўпусціць пацярпелага ў памяшканне. Воўк пачаў драпаць дзверы, але праз час пайшоў у невядомым напрамку. На месца здарэння выязджалі супрацоўнікі міліцыі, паляўнічыя. Прачэсванне мясцовасці праводзілася да позняга вечара, аднак выявіць ваўка не ўдалося. Паляўнічыя прымаюць меры, каб абясшкодзіць звера. Пацярпелым мужчынам была аказана неабходная медыцынская дапамога і ўведзена антырабічная вакцына.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.